Сцяпан Фёдаравіч Костычаў (31 снежня 1915 — 1943) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Сцяпан Костычаў нарадзіўся 31 снежня 1915 года ў вёсцы Бяссонаўка (цяпер раённы цэнтр у Пензенскай вобласці). Скончыў сем класаў школы і школу фабрычна-заводскага вучнёўства. У 1936—1939 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Костычаў паўторна быў прызваны ў армію. У тым жа годзе ён скончыў Магілёўскае пяхотнае вучылішча. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў камандаваў ротай мотастралковага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

Рота Костычава адной з першых пераправілася праз Дняпро на поўнач ад пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіла плацдарм на яго заходнім беразе. Падчас баёў за пашырэнне плацдарма рота паспяхова выбіла праціўніка з вёсак Мохаў, Труд, Гарадок і Ісакавічы. У ноч з 20 на 21 кастрычніка 1943 года Костычев падняў сваіх байцоў у атаку на захоплены нямецкімі войскамі мост. Падчас бою за вёску Страдубка Лоеўскага раёна рота захапіла 2 артылерыйскія гарматы і 3 кулямёты, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле. У тым баі Костычев загінуў. Пахаваны ў вёсцы Чаплін

Узнагароды Указам Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Память У Пензе і Бяссонаўке імем С. Ф. Костычава названы вуліцы, у Бяссонаўке пастаўлены бюст.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Малодшыя лейтэнанты СССР