Васіль Рыгоравіч Пічугоў (1912—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Васіль Пічугоў нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Пакіна (цяпер — Баеўскі раён Алтайскага краю). Пасля заканчэння сельскай школы працаваў у калгасе. У 1943 годзе Пічугоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў стралком 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1943 года Пічугоў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы 8 нямецкіх контратак і знішчыўшы вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. 11 кастрычніка 1943 года Пічугоў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года чырвонаармеец Васіль Пічугоў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро