Малары́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Маларыта (не ўваходзіла ў склад).

Утвораны 2 сакавіка 1998 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скасаваны 17 верасня 2013 года, тэрыторыя далучана да Олтушскага (вёскі Гарохавішча, Збураж, Карпін) і Хаціслаўскага (вёскі Замшаны і Талочна) сельсаветаўРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1123 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 2,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1998 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе