Бернардзінскія могілкі — могілкі ў Вільні, размешчаныя ў гістарычным раёне Зарэчча. Адны з найбольш старажытных і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы. Комплекс могілак, які ўключае 142 магілы і надмагільных помнікаў, уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі і ахоўваецца дзяржавай як аб’ект нацыянальнага значэння (код 10660)

Гісторыя thumb|140px|left|Капліца У пачатку XIX стагоддзя ў Вільні, як і ў іншых еўрапейскіх гарадах, могілкі пачалі выносіць за гарадскую мяжу, а тыя, што існавалі ў цэнтры горада каля храмаў і кляштароў, закрываліся. Падлягалі закрыццю старыя бернардзінскія могілкі, якія дзейнічалі ў XV—XVIII стагоддзях паміж бернардзінскімі касцёламі Святога Францыска, Святой Ганны і Святога Міхаіла.

У 1810 годзе гарадская дума перадала нямецкай рымска-каталіцкай кангрэгацыі, узначаленай манахамі-бернардзінцамі, пляц зямлі каля Полацкага тракта і Жвіровай горы для новых могілак. Новыя могілкі былт асвячоныя 14 кастрычніка 1810 года. У памяць пра гэту дату пабудавана інаўгурацыйная памятная капліца. thumb|Брама thumb| thumb|Магіла пісьменніка і гісторыка Людвіка Сабалеўскага (1791—1830) Могілкавая брама ў класіцыстычным стылі, дэкараваныя сціплымі пілястрамі і завершаная трохвугольным франтонам з трыма каванымі крыжамі, узведзена ў 1820 годзе. На ёй размешчаны надпіс «Non omnis moriar» («Увесь я не памру»).

Да брамы прылягае званіца з трыма званаміCmentarz Bernadryński. Вядома, што ў час паўстання 1863 года паўстанцы захоўвалі тут зброю. У сутарэннях гэтага будынка хавалі важных гараджан (усяго 49 пахаванняў).

У канцы 1850-х гадоў бернардзінцы пачалі дабівацца пашырэнні могілак.

У 1860 годзе гарадская дума вылучыла суседні пляц, размешчаны на захад ад могілак. Ён быў асвячоны 21 кастрычніка 1861 года, у памяць пра што быў узведезны драўляны крыж.

У XIX стагоддзі пабудаваны трохпавярховы калумбарый. У 1812 годзе, у час нашэсця Напалеона, ён быў разбураны а ўсе целы былі скінуты ў яму каля капліцы і закапаны. Значна пазней, у канцы 1990-х гадоў, адна частка калумбарыя была адрэстаўравана. Гэта адзіны ў Літве помнік падобнага роду.

У другой палове XX стагоддзя могілкі прыйшлі ў запусценне і заняпад. У наш час пры ўдзеле двух фондаў (Літвы і Польшчы) рэалізуецца разлічаная на пяць гадоў праграма рэстаўрацыі могілак. 10 сакавіка 2005 года ў час дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы, Аляксандр Кваснеўскі і Валдас Адамкус адкрылі мемарыяльную табліцу на Бернардзінскіх могілках з надпісам аб тым, што яны бяруць абавязак быць апекунамі рэстаўрацыі могілакLenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje .

Пахаванні

На могілках пахаваны шматлікія дзеячы культуры Вільні, Беларусі, Польшчы і Літвы XIX—XX стагоддзяў: Апалінар Казіміравіч Багушэвіч (1846—1930) — родны брат Францішка БагушэвічаЛуцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. Частка 2; Лявон Бароўскі (; 1784—1846) — прафесар рыторыкі і паэзіі Віленскага ўніверсітэта; Міхал Валіцкі (1746—1828) — граф, авантурыст і філантроп. Ізідар Вейс (; 1774—1821) — мастак-гравёр аўстрыйскага паходжання, ілюстратар кніг, прафесар графікі Віленскага ўніверсітэта. Юзаф Вяжынскі (1871—1941) — літаратар, паэт, педагог і перакладчык; Гялена Дзяржынская, маці Ф. Э. Дзяржынскага (1849—1896); Аляксандр Здановіч (1805—1868) — гісторык, педагог, мемуарыст; Ігнат Здановіч (1841—1864) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст; Ян Зянкевіч (; 1825—1888) — мастак, аўтар партрэтаў біскупа Валанчэўскага і Сіманаса Даўкантаса Уладзіслаў Загорскі (; 1858—1927) — урач, літаратар, грамадскі дзеяч; Зоф’я Каданацова (пам. 3 лютага 1935) — сястра Юзафа Пілсудскага; Вітаўтас Кайрукшціс (; 1890—1961) — мастак і гісторык мастацтва; Эдвард Катлубай (1822—1879) — польскі гісторык і інжынер; Ёган Лёбенвейн (; 1758—1822) — прафесар анатоміі і фізіялогіі Віленскага ўніверсітэта; Каміла Марцінкевіч (1837—1887) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча; Францішак Нарвойш (; 1742—1819), матэматык і педагог, выкладчык матэматыкі ў Віленскім універсітэце; Ізабела Парак, вядомая актрыса. Каля помніка на яе магіле, у выглядзе высокай белай калоны, у свой час збіраліся шматлікія прыхільнікі яе творчасці; Францішак Рамейка (1885—1931) — беларускі каталіцкі святар-адраджэнец, грамадскі дзеяч; Антанас Рамонас (; 1946—1993) — пісьменнік; Станіслаў Расалоўскі (; 1797—1855) — медык, паэт, перакладчык; Баляслаў Русецкі (1824—1913) — жывапісец, графік; Канут Русецкі (; 1801—1860) — мастак; Аляксандр Сляндзінскі (1803—1878) — мастак; Вікенцій Сляндзінскі (1838—1909) — мастак і піяніст; Люцыян Узембла (1864—1942) — гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер; Станіслаў Флёры (; 1861—1905) — мастак і фатограф; Юзаф Чаховіч (1819—1888) — фатограф; Станіслаў Баніфацый Юндзіл (; 1761—1847) — навуковец-натураліст і педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта. Юзаф Юндзіл (1794—1877) — батанік.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Могілкі Вільні Катэгорыя:Могілкі паводле алфавіта