Кеме́лішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кемелішкі.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рыценскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Некрашунскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5. С. 261.

26 чэрвеня 1965 года Кемелішкаўскі сельсавет утвораны зноў у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ў складзе 85 населеных пунктаў (Аелі, Алёкса, Апушыны, Бабінішкі, Балашынка, Балоша, Бамбярышкі, Баяры, Бразіня, Бурблішкі, Вердзялішкі, Відзінішкі, Вялікія Свіраны, Галаваткі, Гваздзікяны, Гольнішкі, Даўцюны, Дварчышча, Драўнэлі, Дубоўка, Жусіны, Загарышкі, Зарадзілле, Кемелішкі, Клевацішкі, Крыніца, Кукенішкі, Куцішкі, Курніцкі, Лапецішкі, Ліпнішкі, Літвяны, Малінаўка, Малінова, Маліняк, Малыя Свіраны, Малярка, Маргелі, Маргелькі, Маргі, Маргуцішкі, Масцішча, Мачулы, Міхалішкі, Мужылы, Некрашуны, Нотна, Паддуб’е, Падзюжа, Падліпяны, Панарцы, Парцэль-Паляны, Пасялішча, Патока, Паточка, Паядуня, Перавознікі, Пінанішкі, Плехаці, Поплацк, Прэны, Пяткунішкі, Раскоша, Рудзішкі I, Рудзішкі II, Рызгоры, Рысова, Рытань, Рытанька, Савішкі, Саснова, Скудзішкі, Стаскелы, Стрыпуны, Сціпіны, Талюшаны, Таркоўшчына, Тракішча, Траццякі, Усвяць, Хмяляны, Чэхі, Шадзюны, Юзафполле, Ярошышкі), якія ўваходзілі ў склад Падольскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 74 населеныя пункты. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Дубоўка і РызгорыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., у 2005 годзе — хутары Балашынка, Нотна, Поплацк і Усвяць. 31 сакавіка 2013 года сельсавет быў перайменаваны ў РытанскіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1406 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе