Аляксандр Эмін Каспер (Скандар) Кейнс (), род. 5 верасня 1991, Лондан)Findmypast.co.uk . Findmypast.co.uk. Проверено 18 марта 2011.London, England, Births and Christening Notices from The Times, 1983—2003.; at ancestry.com — англійскі палітычны дарадца і былы акцёр. Адыграў Эдмунда Пэвэнсі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і чароўная шафа», «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» і «Хронікі Нарніі: Заваёўнік світанку».
Біяграфія Акцёр нарадзіўся ў 1991 годзе. У яго ёсць старэйшая сястра Сумайя. Яго маці ліванскага, іранскага і турэцкага паходжання, а бацька англійскай — брытанскі пісьменнік і абаронца прыроды Рэндал Кейнс. Дзед Скандара да сваёй іміграцыі ў Вялікабрытанію быў дарадцам туніскага прэзідэнта, таксама меў брата Альберта Хоурані, галоўнага гісторыка па блізкім Усходзе. Дзядзька Скандара — прафесар Кембрыджскага універсітэта Сайман КейнсAnderson, Jon Lee (2006-07-24). «Change of Plans». The New Yorker, дзед — фізіёлаг Рычард Кейнс, прадзед — фізіёлаг Эдгар Эдрыян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932 года, а пра-пра-прадзед — Чарлз ДарвінNotes on the Rendall family. Проверено 29 мая 2008. . Скандар напалову ангелец, на чвэрць ліванец, на восьмую частку турак і персSKANDAR KEYNES — Personal Facts . Skandar-keynes.com, 2008-07-31, retrieved 2011-07-18.
З 2000 года па 2005 Скандар наведваў тэатральную школу Ганны Шэр. У 2008 годзе ён скончыў прыватную лонданскую школу для хлопчыкаў, у якой таксама вучыўся іншы англійскі акцёр — Дэніэл Рэдкліф.
З дзяцінства прымаў удзел у разнастайных тэатральных пастаноўках, у 2003 годзе сыграў у тэлевізійным фільме «Ферары» маладога Энцо Ферары.
У пачатку 2004 года рэжысёр Эндру Адамсон зацвердзіў 12-гадовага Скандара на ролю Эдмунда Пэвэнсі. Хлопчык сыграў аднаго з галоўных персанажаў у трох фільмах з цыклу «Хронікі Нарніі»Interview: The Chronicles Of Narnia’s Skandar Keynes — CINEMABLEND , CINEMABLEND (6 декабря 2010). Проверено 6 февраля 2017.. Нягледзячы на ашаламляльны поспех трылогіі, Скандар вырашыў не працягваць акцёрскую кар’еру. У 2014 годзе ён скончыў універсітэтSkandar Keynes — About . www.skandar-keynes.com. Проверено 2 февраля 2017. і цяпер з’яўляецца дарадцам члена брытанскага парламента Крыспіна БлантаSkandar Keynes (Wikipedia)..
Заўвагі
Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта