Асаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асаўцы.

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР з часткі Блудзенскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і ПлехаўшчынаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 7 лютага 1972 года скасавана вёска АсавецкіяРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў. 21 лістапада 1977 года сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску НарутавічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе