Высо́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Высокае.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Высокая.

У канцы чэрвеня 1941 года сельсавет цалкам акупіраваны нямецкімі войскамі. Атрад палявой жандармерыі ў ліпені 1941 года ў вёсках сельсавета расстраляў актывіста Грамады і дэпутата сельсавета ад вёскі Перасудавічы Іосіфа Мікіціча, дэпутатаў сельсавета Панцялея Качына і Уладзіміра Дземідовіча. Усяго было расстраляна больш за дзесятак чалавекПамять: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 115..

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску ПерасудавічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Перасудавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты. 21 лістапада 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, а сельсавету вернута былая назва — ВысокаўскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 26 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрыгінскага сельсавета.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе