Андрэй герба «Ястрабец» (пачатак XIV ст. — 14 лістапада 1398) — францішканін, рэлігійны дзеяч, першы біскуп віленскі (1388—1398).

Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве, прапаведаваў у Мазовіі, потым місіянер у Літве.

Спаведнік Альжбеты Лакаткоўны. Удзельнічаў у місіі ў Малдову, у выніку якой утворана Серацкая дыяцэзія, 9 мая 1371 года пастаўлены першым біскупам серацкім. З 1372 года апекаваў Галіцкую архідыяцэзію. З 1374 года сакратар і скарбнік пры двары польскага караля. У 1376—1386 гадах дапаможны біскуп Гнезненскай архідыяцэзіі. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам. Пасля заключэння шлюбу ў 1386 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства. Удзельнічаў у хросце Літвы і ў 1388 годзе пастаўлены першым біскупам віленскім. Заснаваў францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах.

У літаратуры часам называны Андрэям Васілам, але гэта грунтуецца на познім фальсіфікаце граматы Вітаўта.

Літаратура

Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы галіцкія Катэгорыя:Біскупы серацкія Катэгорыя:Францысканцы