Перадача часткі Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці са складу РСФСР у склад БССР была ажыццёўлена на падставе ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1964 года«Назад у Расею не пайшлі б» — як жыве вёска, якую Хрушчоў перадаў з Расеі ў Беларусь.
У 1963 годзе Хіславіцкі раён Смаленскай вобласці далучаны да Манастыршчынскага раёна. Жыхары прылеглых да БССР вёсак былога Хіславіцкага раёна, незадаволеныя тым, што новы райцэнтр размешчаны нашмат далей ад іх (каля 60 км замест былых 30 км), звярнуліся ў Маскву з просьбай далучыць іх Мсціслаўскага раёна, адміністрацыйны цэнтр якога, Мсціслаў, знаходзіўся ўсяго за 10 км.
8 кастрычніка 1964 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР пастанавіў пагадзіцца з прапановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР аб перадачы часткі тэрыторыі Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці агульнай зямельнай плошчай 2256 га разам з населенымі пунктамі Брагі, Каськова, Канюхова, Аслянка, Новая Шматаўка, Старая Шматаўка і Паўночнае Бялішчана ў склад Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
17 лістапада 1964 Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ «Аб перадачы часткі тэрыторыі Мазыкінскага сельсавета са Смаленскай вобласці РСФСР у Магілёўскую вобласць Беларускай ССР і частковым змяненні ў сувязі з гэтым граніцы паміж РСФСР і Беларускай ССР», якім зацвердзіў сумеснае рашэнне прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў РСФСР і Беларускай ССР аб перадачы тэрыторыі ў склад Беларускай ССР.
Хіславіцкі раён у сучасным выглядзе быў адноўлены ў наступным 1965 годзе.
Спасылкі Аб частковым змяненні граніцы паміж Беларускай ССР і РСФСР
Катэгорыя:Змяненне тэрыторыі Расіі Катэгорыя:Змяненне тэрыторыі Беларусі Катэгорыя:1964 год у Расіі Катэгорыя:1964 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Смаленскай вобласці Катэгорыя:Падзеі 17 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1964 года