thumb|I Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» адбыўся ў дзень нараджэння беларускага кіно.|300пкс Першы рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» адбыўся 17 снежня 2018 года ў Доме кіно ў Мінску. Спіс намінантаў фарміравалі члены прафесійнага журы — Нацыянальнай кінаакадэміі, якая была створана ўпершыню. Статус акадэмікаў атрымалі 59 аўтарытэтных кінематаграфістаў. Старшынёй журы конкурсу стала загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ кінакрытык Людміла Саянкова-Мельніцкая. Намеснік старшыні журы — начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван. Дырэктарам першага рэспубліканскага конкурсу стала Алеся Какошнікава.

На ўдзел у конкурсе паступіла 167 заявак, з іх 35 фільмаў — у дакументальным жанры. Па выніках першага тура да 30 лістапада было абрана 112 удзельнікаў. Па выніках другога тура, які завяршыўся 10 снежня, у дзвюх персанальных намінацыях «За ўнёсак» вылучана па 10 прэтэндэнтаў, у большасці астатніх 18 — па 5 магчымых лаўрэатаў. Рэкардсменам конкурса па колькасці ўшанаванняў стаў гістарычны баявік «Сляды на вадзе» (13 намінацый, 8 перамог). Памер грашовых прэмій — 50 і 100 базавых велічынь у залежнасці ад намінацыі. З 18 па 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбыліся паказы фільмаў-удзельнікаў і лаўрэатаў кінапрэміі, майстар-класы і творчыя сустрэчы.

На конт конкурса журналістамі і кінакрытыкамі быў адзначаны шэраг спрэчных момантаў. Напрыклад, арганізатары прэміі ўхвалілі спіс намінантаў, у якім больш за дзве траціны месцаў атрымалі стужкі і серыялы, створаныя «Беларусьфільмам» альбо на яго базе, знятыя ў тым ліку . З 35 адабраных фільмаў толькі чатыры незалежныя («Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка, «Унутры сябе» Сяргея Талыбава, «Пацалунак восені» Андрэя Голубева і «Нашыя дзеці» Галіны Адамовіч), з 20 намінацый пятнаццаць узнагарод атрымалі «беларусьфільмаўцы». Фільм «Хрусталь», які ў 2018 годзе быў вылучаны ад Беларусі на «Оскар», не ўзгаданы ў шорт-лісце конкурса з-за несвоечасовай заяўкі на конкурс.

Узнагароды КатэгорыіЛаўрэаты і намінанты<center>Найлепшы фільм у ігравой форме• «Унутры сябе» (рэжысёр )• «Сляды на вадзе» (рэжысёр Аляксандр Анісімаў)• «Тум-пабі-дум» (рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў)• «Не гульня» (рэжысёр )• «Пацалунак восені» (рэжысёр Андрэй Голубеў)<center>Найлепшы тэлесерыял у ігравой форме• «Ой, ма-мач-кі!-2» (рэжысёр Іван Паўлаў)• «Снайпер. Афіцэр СМЕРШ»• «»• «Вокны дома твайго»•<center>Найлепшая галоўная мужчынская роля• Пётр Юрчанкоў (за фільм «Сляды на вадзе»)• Віктар Васільеў (за серыял «»)•••<center>Найлепшая галоўная жаночая роля• Вера Палякова-Макей (за шматсерыйны фільм «Ой, ма-мач-кі!-2»)••••<center>Найлепшая жаночая роля другога плана• Валянціна Гарцуева (за фільм «Снайпер. Афіцэр СМЕРШ»)••••<center>Найлепшая мужчынская роля другога плана• Віктар Васільеў (за тэлефільм «Вокны дома твайго»)••••<center>Найлепшы фільм у неігравой форме• «Дэбют» (рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка)••••<center>Найлепшы фільм у анімацыйнай форме• «Ваўчок» (рэжысёр Ігар Волчак)••••<center>Найлепшы кароткаметражны фільм• «Апошні шанц» (рэжысёр Ігар Васільеў)••••<center>Найлепшая рэжысёрская работа• Аляксандр Анісімаў (за фільм «Сляды на вадзе»)• Вячаслаў Нікіфараў (за фільм «Тум-пабі-дум»)• Ігар Васільеў (за кароткаметражны фільм «Фота на памяць»)• Ігар Волчак (за анімацыйны фільм «Ваўчок»)• Вольга Дашук (за дакументальны фільм «Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам»)• Сяргей Гіргель (за тэлесерыял «Аўташкола»)<center>Найлепшы сцэнарый• Дзмітрый Якутовіч (за стужку «Баявая машына»)••••<center>Найлепшая аператарская работа• Дзмітрый Рудзь (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка• Ала Мацюшэўская (за карціну «Марк Шагал. Пачатак»)••••<center>Найлепшая работа мастака па касцюмах• Наталля Сардарава (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>Найлепшая музыка да фільма• Віктар Капыцько (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>Найлепшы мантаж фільма• Вольга Рашэтнікава (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>Найлепшы гукарэжысёр фільма• Уладзімір Сухадолаў (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>Найлепшы дэбют у кіно па названых намінацыях• акцёр Арцём Курэнь (за фільм «Сляды на вадзе»)••••<center>За выдатны ўклад у беларускі кінематографрэжысёр Валерый Рыбараўкласік Міхаіл Пташук, дакументалісты і Віктар Аслюк, акцёр і рэжысёр Уладзімір Паначэўны, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў<center>За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематографнародны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхінкласік Віктар Тураў, гукарэжысёр Уладзімір Галаўніцкі, аніматары Міхаіл Тумеля і Алена Пяткевіч, Вячаслаў Нікіфараў

Спасылкі

Катэгорыя:Цырымоніі ўзнагароджання Нацыянальнай кінапрэміяй Беларусі