Лясня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лясная.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лясноўскі сельсавет у складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаЛЯСНАЯ // — С. 58. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2244 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 74,7 % — беларусы, 12,4 % — палякі, 9,3 % — рускія, 2,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1727 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе