Другая бітва за Бенгазі — бітва лівійскай грамадзянскай вайны 2011 года паміж войскамі ўрада М. Кадафі і паўстанцамі. Падчас бітвы Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 1973, якая адкрыла шлях міжнароднай інтэрвенцыю ў Лівіі.
Бітва
Першая фаза (17—18 сакавіка) 17 сакавіка з’явіліся паведамленні, што завязаліся баі на ўскраінах Бенгазі — апірышчы паўстанцаўЛивийское телевидение сообщило о боях на окраинах Бенгази//Lenta.ru,17.03.2011 г.. Перамога арміі Кадафі над апазіцыяй была дасягнута за кошт выкарыстання артылерыі, танкаў і авіяцыі. Тым часам у ноч на 18 сакавіка Савет Бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю 1973 ад 17 сакавіка (па Нью-Ёркскім часе), якая дазваляла прымяненне сілы ў Лівіі, выключаючы наземнае ўмяшанне. 19 сакавіка, згодна з паведамленнях тэлеканала Аль-Джазіра, карэспандэнты якога прысутнічалі ў Бенгазі, раніцай (07:30 па мясцовым часе) пачаўся абстрэл горада з артылерыйскіх гармат. У 9 гадзін раніцы праведзена першая атака на горад, якая, як паведамляецца, да сярэдзіны дня (14:30 па мясцовым часе) была адбіта. Стала таксама вядома, што самалёт паўстанцаў МіГ-23 быў памылкова збіты саюзнай сістэмай СПА на ўскраіне горада. Пілот не выжыў.
Другая фаза (19—20 сакавіка) 19 сакавіка (у 16:00 па мясцовым часе) французскія знішчальнікі ўвайшлі ў паветраную прастору Лівіі, здзейсніўшы паветраную разведку з мэтай падрыхтоўкі інтэрвенцыі. Затым, у 16:45, пачалася інтэрвенцыя ў Лівіі. Было знішчана некалькіх адзінак бранятэхнікі войскаў Кадафі. Пазней Al Jazeera паведаміла, што французскія самалёты знішчылі па меншай меры чатыры танка кадафістаў; аднак гэта не было пацверджана Францыяй.
Па паведамленнях Аль-Джазіры, падчас баёў за Бенгазі, з горада пачаўся паток бежанцаў на ўсход.
Раніцай 20 сакавіка ВПС Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША нанеслі ўдар па танкавай калоне лаялістаў (на працягу двух гадзін). Агенцтва Reuters пацвердзіла, што французскай авіяцыяй было знішчана як мінімум 7 танкаў і дзве адзінкі БМП. У гэты ж дзень адмірал флота ЗША Майкл Мюлен заявіў, што міжнародная кааліцыя адбіла «атаку рэжыму на Бенгазі»Candy Crowley with Admiral Mike Mullen on Libya — March 20, 2011.
Вынікі і значэнне бітвы Вынікам бітвы стала адступленне арміі Кадафі ад Бенгазі. Але галоўнай падзеяй стаў пачатак ваеннай інтэрвенцыі НАТА, якая працякала да канца канфлікту. Аднак, нягледзячы на паразу пад Бенгазі і далучэнне да вайны Паўночнаатлантычнага альянсу, урадавая армія ўсё яшчэ валодала дастатковай моцай, каб стрымліваць прасоўванне сіл паўстанцаў. Больш за тое, праз 9 дзён пасля заканчэння бітвы лаялісты перайшлі ў контрнаступленне. Тым не менш хутка склалася патавая ваенная сітуацыя. Становішча змянілася толькі ўлетку, калі перавага паўстанцкіх сіл стала відавочнай.
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Бенгазі Катэгорыя:Сакавік 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі