Мухамаджон Лоікаў (нар. , Душанбэ, Таджыкістан) — таджыкскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Душанбэ, аднак у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль сталічнай каманды. У асноўнай камандзе дэбютаваў 9 ліпеня 2017 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у тым матчы «Дынама» было прадстаўлена рэзервовым складам).

У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да жыткавіцкага ЮАСЮАС арендовал у минского "Динамо" Лоикова, дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Дынама».

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2019. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Энергетык-БДУ» і ў сакавіку падпісаў з клубам кантрактЛоиков подписал контракт с "Энергетиком-БГУ", Ледлум покинул расположение команды. Выступаў толькі за дубль і ўжо летам пакінуў каманду

У жніўні 2020 года стаў іграком «Ліды»"Лида" подписала трех новичков, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перайшоў у «Маладзечна»От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги. Пакінуў клуб у снежні 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выклікаўся ў юнацкія і моладзевыя зборныя Таджыкістана.

У лістападзе 2018 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную ТаджыкістанаВоспитанник минского "Динамо" Лоиков вызван в сборную Таджикистана. 16 снежня 2018 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Амана (0:1).

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 9 0 2016 дубль Дынама 22 7 2017 дубль Дынама 21 9 2018 (1) дубль Дынама 13 4 2018 (2) Д2 ЮАС 15 2 2019 Д2 Белшына 15 4 2020 (1) дубль Энергетык-БДУ 5 0 2020 (2) Д2 Ліда 11 3 2021 Д2 Ліда 33 6 2022 Д2 Маладзечна 11 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты Таджыкістана Катэгорыя:Ігракі зборнай Таджыкістана па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна