Лідзія Іларыёнаўна Гакіна́ева (;  — , ) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1963), прафесар (1964).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Мязга Усцюжанскага павета (цяпер ва Усцюжанскім раёне Расіі). Да 18 гадоў жыла ва Усцюжне, дзе скончыла педагагічны тэхнікум і працавала настаўніцай ў пачатковай школе і выхавальніцай ў дзіцячым домеГокинаева, Лидия Илларионовна // Большая биографическая энциклопедия. 2009.. У 1929 годзе скончыла Ленінградскі інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта. Працавала асістэнтам у Ленінградскім універсітэце, да 1936 г. загадчыкам кафедрай фізкультуры ва Усходнім інстытуце імя А. Енукідзэ. У 1938 годзе скончыла Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут імя І. П. Паўлава і засталася ў аспірантуры ў акадэміка В. М. Падвысоцкай.

У час Вялікай Айчыннай вайны працавала хірургам у шпіталі ў блакадным Ленінградзе. Пасля эвакуацыі ў 1942 годзе была загадчыкам скурна-венералагічнага дыспансера.

У 1946 г. вярнулася ў Ленінград і працягвала працу на кафедры дэрматалогіі ў Першым медыцынскім інстытуце. У 1948 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і ў 1951 годзе была абраная дацэнтам кафедры. У 1962 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Специфическое и неспецифическое действие витамина D на больных туберкулезом кожи». З 1963 г. Л. І. Гакінаева ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце — да 1977 г. загадчык кафедрай скураных і венерычных хвароб.

Памерла Л. І. Гакінаева 29 студзеня 1990 г. Пахавана ў Гродне.

Навуковая дзейнасць Л. І. Гакінаевай належаць навуковыя працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, псарыязе і метадах іх лячэння, абмене рэчываў пры дэрматозе. З’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых прац.

Пад яе кіраўніцтвам абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый. Была членам праўлення Беларускага навуковага таварыства дэрматолагаў і венеролагаў, старшынёй Гродзенскага абласнога і гарадскога таварыстваў дэрматавенеролагаў.

Узнагароды Медаль «За абарону Ленінграда»

Літаратура  — С. 441. Инновационные технологии в диагностике и лечении кожных заболеваний и инфекций урогенитального тракта: материалы региональной научно-практической конференции с международным участием, посвященной 50-летию кафедры дерматовенерологии УО «Гродненский государственный медицинский университет» / отв. ред. Д. Ф. Хворик. — Гродно: ГрГМУ, 2012. — 156. ISBN 978-985-496-989-3

Спасылкі Кафедра дэрматавенералогіі. Гісторыя // Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Царикович В. С. Лидия Илларионовна Гокинаева. К 100-летию со дня рождения // Журнал ГГМУ 2005, № 1 Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2010 год / Сост. Н. Ф. Змачинская, Н. С. Шумин. — Минск: РНМБ, 2010. — 177 с. Гокинаева, Лидия Илларионовна // Большая биографическая энциклопедия. 2009. Вторая белорусско польская конференция: дерматология без границ : сборник материалов Республиканской научно-практической конференции с международным участием / отв. ред. Д. Ф. Хворик. — Гродно : ГрГМУ, 2015. — с. 232. — ISBN 978-985-558-516-0.

Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР