Валянціна Савічна Бурлака (, с. , Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР — 2013) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзілася года ў сяле Палкавая Мікітаўка Харкаўскай губерні. Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.
Пражывала ў Гомелі. Памерла ў 2013 годзе.
Творчасць
Асноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (1956—1957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954, у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам), будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова; 1955); 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (1957—1958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая, квартал забудовы каля стадыёна «Спартак», вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава; 1970—1979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава).
Узнагароды Узнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Члены КПСС