Жуке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ёдкавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Ёдкавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Жукевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску ЖукевічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Алекшыцкага (2 населеныя пункты: вёскі Князевічы і Краснікі) і Эйсмантаўскага (10 населеных пунктаў: вёскі Барыскі, Вялікія Ёдкавічы, Жукевічы, Малыя Ёдкавічы, Мацеевічы, Місявічы, Міхаліно, Станявічы, Цыдзікі і Ярмолічы) сельсаветаўРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе