Кі́еў (, ) — сталіца і найвялікшы горад Украіны. Размешчаны на Дняпры, у паўночнай частцы краіны. Насельніцтва (2023) — 3 200 000 чалавек.

Цэнтр Кіеўскай вобласці і Кіева-Святошынскага раёна, але не ўваходзіць у іх склад як адзін з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання са статусам роўным вобласці (другі такі горад — Севастопаль).

Назва

Этымалогія Паводле легенды пра заснаванне Кіева, назва горада паходзіць ад імя Кія — найстарэйшага з трох братоў, якія лічацца заснавальнікамі горада. Адна з гэтых легенд дайшла да нас у летапісе XII ст. «Аповесць мінулых гадоў».Kyiv // Encyclopædia Britannica. Праверана 9 сакавіка 2020.П. П. Талочка, Г. Ю. Івакін, Я. У. Верменіч. Кіеў. Энцыклапедыя гісторыі Украіны.П. П. Талочка. Новыя археалагічныя даследаванні Кіева (1963—1978) // Новае ў археалогіі Кіева. — Кіеў, 1981.

У сагах Кіеў меў назву KoenugarðrВойтович Л. Гольмґард: де правили руські князі Святослав Ігоревич, Володимир Святославич та Ярослав Володимирович? // Український історичний журнал. — К., 2015. — № 3 (522) за травень-червень. — С. 40; 51. ISSN 0130-5247. Назва «Kænugarður» (К’ёнугард) засталася за Кіевам у ісландскай мове.

Кіеў таксама меў цюркскую назву — «Манкермен» («вялікі горад»), «Ківа-Манкермен», якая існавала разам з першапачатковай назвай.А. У. Русіна. Украіна пад татарамі і Літвой // Украіна праз вякі. Т.6; Кіеў, 1998. — 320 с. / С. 303.А. Б. Бубенок. Унёсак Я. Р. Дашкевіча ў развіццё намадалагічных студый у незалежнай Украіне // Усходні свет. — 2012. № 1. C. 15-20 / С. 18-19. «горад Ківа-Манкермен, г.зн. Кіеў».

Украінскі этнограф М. В. Закрэўскі сцвярджаў, што згаданы Клаўдзіям Пталемеям «Азагарыум» знаходзіўся на месцы сучаснага Кіева. Ю. А. Кулакоўскі атаясамліваў з Кіевам Пталемееўскі «Метропаль», М. Ю. Брайчэўскі — «Сар»СКОЛЬКО ЛЕТ ГРАДУ КИЕВУ?.

Паводле арабскіх і персідскіх крыніц IX—X стагоддзя адзін з дзяржаўных цэнтраў усходнеславянскіх утварэнняў меў назву Куявія (Куябія, Куяба). Найбольш лагічным з’яўляецца атаясамленне горада Куяба з КіевамКуявія // Даведнік па гісторыі Украіны (А-Я) / Пад аг. рэд. І. Падковы, Р. Шуста. — 2-ое выд. даапр. і дапоўн. Інстытут гістарычных даследаванняў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко. — К.: Генеза, 2002. — 1136 с. — ISBN 966-504-179-7.М. Ф. Катляр. Куявія // Энцыклапедыя гісторыі Украіны : у 10 т. / рэдкал.: В. А. Смолій (старшыня) і ін.; Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. — К. : Навуковая думка, 2009. — Т. 5 : Кон — Кю. — С. 548. — 560 с. : іл. — ISBN 978-966-00-0855-4..

Правапіс

У старажытнарускіх помніках назва горада запісвалася як , дзе ы перадавала праславянскі гук *y, а ѥ — ётаваны гук [e] («є»). Такое напісанне доўгі час заставалася ў летапісах. Пазней, пасля спынення дзеяння закона другой палаталізацыі і зліцця гуку [ɨ] з [і] ў новы галосны пярэдне-сярэдняга раду [ɪ] з’яўляюцца напісанні Києвъ, , а пасля ўтварэння «новага яця»Юрый Шавялёў. Гістарычная фаналогія ўкраінскай мовы. Харкаў: «Акта», 2002. — і «Кыѣвъ»Степан Карпенко. «Барвинок Украины», «Киѣвъ»Омелян Огоновский. «Мусѣй Школиченко» (з «Исторіи літературы рускои»). «Зоря» — 1893. — С.215—216, «Кіѣвъ»Семенъ Жукъ. «Зъ житя на селахъ».  — «Зоря». Письмо литературно-наукове для рускихъ родинъ. — Чэрвень 1886. З упарадкаваннем украінскага правапісу XIX стагоддзя, калі за [ɪ] замацоўваецца літара и, а за [ji] з ётаванага «новага яця» — ї, напісанне набывае сучасную форму — Кіеў ().

Пераклад назвы горада на англійскую мову (#KyivNotKiev)

2 кастрычніка 2018 года Міністэрства замежных спраў Украіны сумесна з Цэнтрам стратэгічных камунікацый «StratCom Ukraine» запусціла анлайн-кампанію «#CorrectUA», у межах якой будзе звяртацца да замежных СМІ з просьбай выправіць напісанне назвы горада Кіева на мовах гэтых краін (#KyivNotKiev).

З’явіліся першыя паведамленні пра выпраўленне напісання Кіева: у сваіх тэкстах пішуць Kyiv замест Kiev выданне BBC/10/6/7087849/ Клімкін пахваліўся вынікамі кампаніі МЗС: BBC піша Kyiv, не Kiev // Еўрапейская праўда, 6 кастрычніка 2018. (такое правіла напісання сталіцы Украіны ў тэкстах, на картах і графіках уступае ў сілу на BBC з 14 кастрычніка 2019 года) і The GuardianВыданне The Guardian будзе пісаць у сваіх тэкстах Kyiv замест Kiev // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019.; лонданскі аэрапорт ЛутанЛонданскі аэрапорт Лутан змяніў назву з Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019., аэрапорты Будапешта і ТалінаАэрапорты Будапешта і Таліна выправілі назву Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 14 лютага 2019., БельгііАэрапорты Бельгіі выправілі Kiev на Kyiv // Украінская праўда, 20 красавіка 2019. змянілі назву Kiev на Kyiv. У той жа час МАУ адмовіліся змяніць Kiev на Kyiv, патлумачыўшы, што Kiev з’яўляецца афіцыйнай транслітарацыяй Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATAМАУ адмовілася змяніць Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019..

16 верасня 2020 года англійская Вікіпедыя перайменавала артыкул пра Кіеў з «Kiev» у «Kyiv»Kyiv, а не Kiev: у Вікіпедыі зменена напісанне сталіцы Украіны, Вікімедыя Украіна, 18 верасня 2020, аднак у той жа час некаторыя артыкулы з адпаведным айконімам застаюцца нязменнымі, у прыватнасці пра Кіеўскую Русь («Kievan Rus'»).

Гісторыя

За паданнем, у 55 г. апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ў скіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота хрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана царква, названая ў яго гонар.

Горад узнік як цэнтральнае пасяленне ўсходнеславянскага племені палян. Археолагі спрачаюцца наконт даты яго заснавання. У 1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў V стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым VII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.

З VIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостам Хазарскага каганата. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».

Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца 860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам Аскольда па даручэнні князя Дзіра на Царград. З другой паловы IX ст. (традыцыйная дата — 882 г.) у Кіеве ўсталёўваецца варажская дынастыя Рурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай Кіеўская Русь. З пачатку X ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.

У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося 15 жніўня 988 г., на свята Успення. Першым кіеўскім мітрапалітам стаў св. Міхаіл, які ў 989 г. прыехаў у горад з Корсуні. У 1051 г. была заснавана Кіева-Пячэрская лаўра — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны Сафійскі сабор. Першая палова XI ст. лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.

З сярэдзіны XII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай удзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.

Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. 6 снежня 1240 г. (паводле Летапісу Аўрамкі — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны мангола-татарскім войскам на чале з ханам Батыем.

У 1362 г., у выніку перамогі на Сініх Водах, Кіеў быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 г. горад з’яўляецца цэнтрам ваяводства. Першым кіеўскім ваяводай стаў Марцін Гаштоўт. У 1494 г. горад атрымаў Магдэбургскае права.

Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У 1482 г. горад быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем. У 1527 пасля чарговага набегу татараў адбылася бітва, у якой перамагло войска ВКЛ.

У 1569 г. Кіеў перайшоў да складу Польшчы. У 1632 г. Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе праваслаўную акадэмію.

У 1648 г. горад быў заняты войскам казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага. У 1654 г. ён увайшоў да складу Расіі, што, пасля працяглай вайны, было замацавана Андрусаўскім мірам. У 1686 г. Кіеўская мітраполія была далучана да Маскоўскага патрыярхата.

У XIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У 1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў 1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.

У 1917 г., пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе была абвешчана Украінская цэнтральная рада, пазней у гэтым жа годзе — Украінская Народная Рэспубліка са сталіцай у Кіеве. У 1918 і, канчаткова, у 1920 гг. горад быў заняты Чырвонай арміяй і ўключаны ў склад Украінскай ССР, якая ў 1922 г. ўвайшла ў склад СССР. З 1934 г. Кіеў стаў сталіцай УССР.

Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла Быкоўня (цяпер у межах Дарніцкага раёна горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) пахаванне растраляных людзей.

Зранку 22 чэрвеня 1941 г. авіяцыя нацысцкай Германіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самае моцнае ў гэтай вайне паражэнне, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. 19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам генеральнай акругі, якая была далучана да рэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў 29—30 верасня 1941 г. ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах горада). 6 лістапада 1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У 1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне горада-героя.

Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У 1959 г. на базе ваеннага аэрадрома быў заснаваны грамадзянскі аэрапорт Барыспаль. У лістападзе 1960 г. быў адкрыты кіеўскі метрапалітэн.

У 1977 годзе ўкраінская студыя хранікальна-дакументальных фільмаў выпусціла фільм пра гісторыю Кіева.

У 1980 годзе ў Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы XXII Алімпійскіх гульняў. Да гэтага мерапрыемства быў пабудаваны новы стадыён, які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя Валерыя Лабаноўскага.

У 1986 годзе некаторыя раёны горада былі забруджаны радыеактыўным пылам як вынік Чарнобыльскай катастрофы.

У 2004 годзе кіеўская плошча Незалежнасці стала цэнтрам масавых выступленняў апазіцыйных сіл на чале з Віктарам Юшчанкам, вядомых як Аранжавая рэвалюцыя, якая завяршылася перамогай апазіцыі.

З лістапада 2013 па люты 2014 Кіеў стаў цэнтрам Еўрамайдана, падчас якога ў сутыкненнях з спецпадраздзяленнямі «Беркуту» ў цэнтры горада загінулі больш за сотню пратэстуючых і некалькі атрымалі цяжкія параненні.

У 2014 годзе гарадскім галавой Кіева абраны Віталь Уладзіміравіч Клічко, які потым двойчы пераабіраўся на гэтую пасаду.

У Менску ёсць вуліца, сквер і кінатэатр «Кіеў», названыя ў гонар Кіева.

Геаграфія

Размяшчэнне

Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Днепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна Кіеўскае i Канеўскае.

Кіеў знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Правабярэжная частка размешчана на Прыдняпроўскім узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.

Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы Палесся — зоне мяшаных лясоў, якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у лесастэпы.

Клімат