Астро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Астроўна.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астроўна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Соржыцкага сельсавета, у склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Александрова, Бузаны, Вядзерава, Дарагакупава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі і Шуты), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малы ДворРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Віцебскага раёнаПагаспадарчыя кнігі па Бешанковіцкаму раёну за 1944—1966 гг., з 12 лютага 1965 года ў складзе Бешанковіцкага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад адноўленага Соржыцкага сельсавета перададзены 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), у склад сельсавета з Пліскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 3 ліпеня 1970 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бардашы, Беркава, Дуброва, Жавуры, Качана, Кудзяны, Ліхошына, Макраны, Светагорава і Сініцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. 26 сакавіка 1973 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзена вёска ВалькаваРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. У 1974 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Астроўна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 25 населеных пунктаў. 21 верасня 1987 года ў склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пліскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Абухава, Александрова, Бузаны, Вядзерава, Данілаўка, Жаркі, Жыгалы, Замашэнне, Застарынне, Клішы, Купіна, Латыгава, Латышы, Навасёлкі, Панкратава, Плісы, Прыдзвінне, Пясочная, Руда і Шуты)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1671 чалавек, з іх 90,2 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1126 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе