Віле́йская турма́ — колішняя турма ў Вілейцы.
Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Сіметрычная кампазіцыя фасадаў парушана больш позняй прыбудовай. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. Над цэнтральным уваходам — вялікае лучковае акно ў абрамленні двухслаёвай аркі. Фасады па вуглах дэкарыраваны руставанымі лапаткамі. Цокальны паверх аддзелены карнізам. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем маленькіх, у асноўным на адно акно, памяшканняў. Сцены тоўстыя, раскрапаваны лапаткамі. Будынак — помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі класіцызму.
Гісторыя 30 ліпеня 1846 года імператарам Мікалаем I быў зацверджаны «Нармальны праект турэмнага замка ў павятовых гарадах на 100 арыштантаў». Міністэрства ўнутраных спраў загадала Віленскаму генерал-губернатару ў першую чаргу замест зусім старых драўляных узвесці новыя мураваныя астрогі ў Дзісне і Вілейцы. Тлумачылася гэта тым, што існуючая ў Вілейцы турма была цалкам спарахнелая і цесная, нязручная ў размяшчэнні арыштантаў і ўжо не паддавалася рамонту. Вілейскія ўлады разабралі яе і рэшткі прадалі на дровы за 518 рублёў. Хутка быў зроблены праект новай турмы ці, як значылася ў гістарычных дакументах, — «Турэмнага замка» і складзены каштарыс на 49610 рублёў срэбрам.
Гэта быў першы каменны будынак у Вілейцы. «Турэмным замкам» яго называлі яшчэ і таму, што вакол была ўзведзена мураваная сцяна вышынёй 5-6 метраў160 год вілейскаму «Турэмнаму замку». Гэта першы каменны будынак у Вілейцы // Портал «Все СМИ» з газеты Шлях перамогіGenealogia kresowa — Więzienie w Wilejce // Genealodzy.PL Genealogia.
Пачынаў будоўлю астрога віленскі купец 1-й гільдыі Хаім Англін, а пасля яго смерці заканчвала работы павераная калежская дарадчыца Юзэфа Шкульцецкая. Пазней суму, патрэбную на будаўніцтва вілейскай турмы зменшылі да 45232 рублёў. З-за недахопу грашовых сродкаў будаўніцтва камяніцы на Нароцкай вуліцы (зараз — вуліца 1 Мая), паміж горадам і прыватнымі гарадскімі могілкамі, пачалося толькі 16 красавіка 1854 года і доўжылася на працягу трох гадоў. Але, поўнасцю будаўнічы каштарыс быў зачынены толькі 30 лістапада 1863 года, у сувязі з капаннем новага і засыпкай старога калодзежа на тэрыторыі турмы.
Перш, чым засяліць арыштантаў новы будынак асвяцілі 15 (27) студзеня 1857 года. У той жа год, напачатку чэрвеня, праз Вілейку па рацэ Віліі праплывала навуковая экспедыцыя графа Канстанціна Тышкевіча. Будынак турмы не застаўся незаўважаным:
Вілейская гарадская турма Міністэрства юстыцыі«Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» У выніку пабудовы новага турэмнага комплексу змянілася ўся сістэма ўтрымання зняволеных у Вілейцы. Іх больш не ўтрымлівалі ўсіх разам, а падзялілі на тры катэгорыі — у адпаведнасці з цяжкасцю здзейсненых злачынстваў. Таксама зняволеных падзялялі па полу і ўзросце. Была і так званая «прывілеяваная» катэгорыя зняволеных, да якой адносіліся арыштаваныя з высакародных слаёў насельніцтва. Сродкі на ўтрыманне турмы браліся з розных крыніц. 2 лютага 1848 года ў Віленскай губерні быў устаноўлены асобы земскі збор на 12 гадоў на абсталяванне будынкаў для дзяржаўных устаноў і турмаў. Таксама, акрамя выдзялення грошай з казны, зняволеных адпраўлялі на працы, у тым ліку і здавалі ў наём прыватным асобам.
На першым паверсе турэмнага будынка месціліся 6 адзіночных камер, 8 камер для зняволеных па судоваму прыгавору нязначных злачынцаў з дваран і простых людзей, перасыльных арыштантаў, а таксама лазарэт і рэтырады (умацаванае месца на час ваенных дзеянняў, а ў мірны час частка памяшкання выкарыстоўвалася для прыбіральні). На другім паверсе былі камеры, падобныя на камеры першага паверха для арыштантаў-жанчын, лазарэт, аптэка і зноў рэтырады. Пры турэмным замку быў і святар, які займаўся асветай кантынгенту па Закону Божаму. На турэмнай тэрыторыі размяшчаліся кватэра наглядчыка, лазня, лядоўня, адзінокія двары. У падвале астрога знаходзіліся пральня, гаўптвахта, кватэра вартаўнікоў, кладоўкі, ванна, кухня, пякарня, пакой для прыёму арыштантаў. У 1896 годзе тут была арганізавана бібліятэка з літаратурай «духоўна-маральнага зместу», для якой з моманту заснавання закупілі 471 кнігу. Звычайная камера была невялікая: сем крокаў у даўжыню і тры ў шырыню. Жалезны ложак прыкаваны да сцяны, на ім — саламяны матрац, падушка, дзве прасціны з коўдрай.
У сярэдзіне XIX стагоддзя вілейская турма была паўпустая. Толькі ў гады нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў турма даволі хутка папаўнялася. Затым актыўна яна пачала папаўняцца ў гады рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, калі сюды дастаўляліся арыштанты (удзельнікі Даўгінаўскага бунту, агітатары, распаўсюджвальнікі забароненай літаратуры, пракламацый з Куранца, Іллі, Смаргоні і іншых месцаў). Тут адбывалі пакаранне і сем матросаў з мяцежнага браняносца «Пацёмкін». Прозвішчы двух з іх вядомыя — Іваноў і Голікаў; нашчадкі апошняга і цяпер жывуць на Вілейшчыне. Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй яна выкарыстоўвалася як месца ўтрымання палітычных праціўнікаў царскага рэжыму. Адным з найвядомейшых вязняў таго часу быў заснавальнік савецкай дзяржбяспекі Фелікс ДзяржынскіАнна Камінскі «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» стар.230-233. Не пуставала вілейская турма і ў гады грамадзянскай вайны, часовых нямецкай і польскай акупацый Вілейскага краю ў 1918—1920 гадах.
Вілейская павятовая турма Міністэрства ўнутраных спраў Польскай Рэспублікі«Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна»
Новы ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы адбыўся на Вілейшчыне ў гады, калі наша тэрыторыя адышла да Польскай дзяржавы, пачынаючы з 1921 па 1939 гады. Тут адбывалі пакаранне перш за ўсё члены сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый і аб’яднанняў, удзельнікі Нарачанскага выступлення рыбакоў. У той час турэмны замак быў часткова адрамантаваны і па краях яго былі надбудаваны вежы, якія выкарыстоўваліся для назіральнікаў.
У 1930-я гады некаторыя турэмныя камеры, у тым ліку № 16, 17 і 18, былі адведзены для палітзняволеных. З успамінаў вязняў Вілейскай турмы таго часу, умовы ўтрымання іх за кратамі спачатку былі больш-менш цярпімымі. Так А.Садоўскі расказваў пра 1934 год і В.Таўлая:
Па ўспамінах тых жа сведкаў, у турмах прымяняліся і меры фізічнага пакарання, каб здабыць патрэбныя звесткі ад арыштантаў. Ганна Новік пісала пазней:
Пасля пэўнага тэрміну адсідкі вязняў Вілейскай турмы перапраўлялі ў іншыя камяніцы, у тым ліку і сумна вядомыя віленскія «Лукішкі».
Вілейская турма № 26 17 верасня 1939 года прынесла збаўленне адным вязням вілейскай турмы, але з’явіліся новыя катэгорыі зняволеных — «ворагі народа», «контррэвалюцыянеры» і з іншымі сфабрыкаванымі фармулёўкамі. Адразу пасля прыходу Чырвонай Арміі распачаўся пераслед былой палітычнай і сацыяльнай, у першую чаргу — польскай элітыКак белорусского патриота Антона Неканда-Трепку арестовали и уничтожили… По ошибке НКВД (документы) // Белорусский Документационный Центр . У гэты час у турму паступалі сотні людзей, якіх потым адпраўлялі ў глыбіню Савецкага Саюзу. У сувязі з перадачай Вільні Літве, калі многіх зняволеных з Лукішкаў пераводзілі ў іншыя савецкія турмы, частка іх апынулася і ў Вілейцы, цэнтральнай вязніцы новастворанай Вілейскай вобласці. Турма атрымала «№ 26»Из фотоистории Вилейской тюрьмы 1950/1960 — х гг. // bramaby, ліміт яе значна павялічыўся і складаў 350 чалавек (хоць будавалася яна з разлікам на 100 арыштаваных). Аднак на самой справе колькасць арыштантаў даходзіла да тысячы, а ў чэрвені 1941 года лік даходзіў нават да 2000 вязняў. Напрыклад у камеры № 25 памерамі 6х7х3,5 метра спачатку месцілася 60-70 вязняў, на працягу наступных 9 месяцаў лічба вырасла да 80-90, а з чэрвеня 1941 года перабольшвала 100 і даходзіла да 114 арыштантаў. Былі камеры, дзе на 1м² прыходзілася 4 зняволеных. Спаць даводзілася на адным баку, моцна сціснуўшыся, паклаўшы ногі адзін на аднаго, ці наогул толькі седзячы. Адсутнасць належных санітарных умоў прывяло да выбуху сыпнога тыфу ў лютым 1940 года.
З дзённіка Юзэфа Кішкурны, жыхара Пастаў, арыштаванага ў верасні 1940 года:
Вялікай трагедыяй для вязняў турмы стаў напад фашысцкай Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 года. Загадамі, дырэктывамі і тэлеграмамі была распачата эвакуацыя зняволеных с заходніх абласцей СССРИгнатов В. Д. «ЗАЧИСТКА» ТЮРЕМ В НАЧАЛЬНЫЙ ПЕРИОД ВОЙНЫ // ВикиЧтение. У ноч на 23 чэрвеня было атрымана распараджэнне аб эвакуацыі і вілейскай турмы. Для перамяшчэння ў Разанскую турму № 1 было падрыхтавана 1023 чалавекі. 24 чэрвеня 1941 года наркам НКУС СССР Лаўрэнцій Берыя выдае сакрэтны загад, каб зняволеных, якіх вывелі з турмаў, выкарыстоўваць на абарончых працах, або адразу расстрэльвацьБіскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі // Catholic.ByАнна Камінскі «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» стар.17Эвакуация… на тот свет // Інстытут беларускай гісторыі і культурыJan T. Gross. Revolution from Abroad: The Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia. Princeton: Princeton University Press. 1988. Pp. xxii, 334 (page 348). У ноч на 25 чэрвеня 1941 года вартаўнікі пачалі аддзяляць іх. Праз 11 кіламетраў той «дарогі смерці» адбыўся першы расстрэл вязняў на этапе. Каля вёсак Чыжэвічы і Касута першая група колькасцю ад 50 да 60 чалавек была адведзена ў лес і там забіта. Іх целы засталіся непахаванымі. За забойствам назіралі мясцовыя жыхары, якія пахавалі забітых на могілках навакольных вёсак пасля адыходу савецкіх войск.
Сведка тых падзей Ф.Сяліцкі успамінаў:
Па некаторых дадзеных, знішчэнне вязняў адбывалася і на іншых участках этапа, у тым ліку і на шляху да ПлешчаніцИюнь 1941. «Эвакуация» Вилейской тюрьмы // Поставы и окрестности. Эшалон з імі 5 ліпеня прыбыў у РазаньFrom Wilejka To Riazan, by Corporal Jozef Rodziewicz The Sarmatian Review April 1998 Volume XVIII, Number 2. Усяго ў мясцовую турму па дакументам НКУС былі перададзены 871 чалавек. Такім чынам, за 12 сутак дарогі ад Вілейкі да Разані, звязанай таксама з пастаяннымі налётамі і бамбардзіроўкамі варожай авіяцыі, страцілі 142 зняволеных (хоць некаторымі гісторыкамі прыводзіцца лічба стратаў да 800 чалавек)Анатоль Рогач «Тайны муроў Вілейскай турмы» // Рэгіянальная газета.
Як выказваліся відавочцы трагедыі тых дзён, адразу пасля таго, як прадстаўнікі савецкай улады пакінулі горад, шмат людзей наведала ўстанову, якую старалася раней абмінаць. Са сведчанняў Васіля Місюля, дадзенаму ў 1954 годзе амерыканскаму кангрэсу:
Далей свае крывавыя і значна больш маштабныя і вытанчаныя справы працягвалі фашысты. У гады акупацыі толькі ў горадзе і ваколіцах Вілейкі яны знішчылі звыш 7 тысяч ваеннапалонных, партызанаў, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, большасць з якіх была расстраляна каля сцен «турэмнага замка» і ў ваколіцах горада. Сам будынак турмы немцамі не выкарыстоўваўся, бо ён быў пашкоджаны напачатку вайны. Для сваіх рэпрэсіўных мэт гітлераўцы выкарыстоўвалі новую драўляную турму СД, якая знаходзілася побач. Але расстрэлы карнікі праводзілі на тэрыторыі старой турмы каля яе паўночнай сцяны, а трупы скідвалі ў раней падрыхтаваныя ямы.
Пасля баёў па вызваленні Вілейкі турма была сур’ёзна пашкоджана. Пасля яе аднаўлення зніклі бакавыя вежы, каменная сцяна, што акружала турэмны будынак. Праз некаторы час турма зноў стала дзейнічаць па сваім прамым назначэнні і хутка напоўнілася арыштантамі — былымі паліцэйскімі, крымінальнымі элементамі, здраднікамі і простымі людзьмі, якія вымушаны былі працаваць у розных акупацыйных установах, за што былі аднесены да нямецкіх пасобнікаў і ворагаў Савецкай улады. Адметна, што жыллё для службоўцаў турмы пабудавалі ў 1940-х гадах на надгробках з яўрэйскіх могілакMACEWY W FUNDAMENTACH DOMU W WILEJCE PRZY UL. 1 MAJA 54 // Muzeum Historii Żydów Polskich POLINНадгробныя пліты вернуты на сваё месца // VIALEJKA.INFO.