Груша́нка (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 40 (33Pyrola The Plant List) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

.

У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэліюГрушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU .

Гаспадарчае значэнне Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі). У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў.

Літаратура

 — С. 135—136.

Спасылкі

Pyrola The Plant List Грушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU

Катэгорыя:Грушанкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі