Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гуркі.

Утвораны 16 верасня 1960 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Гуркі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета (17 населеных пунктаў: Альшанікі, Арцюхі, Аўдзейкава, Балбекі, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Касьяніха, Кісялёўкі, Кошкіна, Куландзіна, Лахі, пасёлак лясгаса, Мартыненкі, Пылькі, Сухарукава і Шчамялі), уваходзілі ў склад Мехаўскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) і Кудзінскага (6 населеных пунктаў: Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна) сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска БялькіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гуркінскага сельсавета 27 населеных пунктаў. 7 жніўня 1979 года скасавана вёска Каралі (злілася з вёскай Церахі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 9 снежня 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Езярышчанскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно і Ткачы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 30 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Балбекі, Кісялёўкі і СухарукаваПералік назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія спынілі сваё існаванне за 2008 год . 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бычыхінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 719 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,0 % — беларусы, 13,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе