Станіслаў Янавіч Кезгайла (каля — 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Староста жамойцкі (1486–1522), кашталян троцкі (1499–1522), кашталян віленскі (1522–1527), гетман вялікі літоўскі (1501–1503).

Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстаменту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў герба «Задора», сын Яна, кашталяна віленскага. Меў брата Мікалая.

Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Алехны Судзімонтавіча. У шлюбе меў сыноў Мікалая, Яна і Станіслава, а таксама дачку Барбару, якая выйшла за Яна Забярэзінскага.

Радавод

Літаратура

Станіслаў Янавіч Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Гетманы вялікія літоўскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў