Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка (нар. , г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1979 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1979—1991 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». У 1991—2007 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Мінскпраект». З 2007 года галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года.
Творчасць Асноўныя працы (усе ў Мінску): 10-12 павярховы жылы дом з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вуліцы Старажоўскай, 9-павярховы 3-секцыйны эксперыментальны жылы дом па вуліцы Бурдзейнага, рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка па вуліцы Леніна; група шматпавярховых жылых дамоў з аб’ектамі сацкультбыту па вуліцы Гамарніка — Лагойскі тракт, блок абслугоўвання пры інтэрнатах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па вуліцы Францыска Скарыны, жылы дом у мікрараёне «Лошыца-1», ЗАГС Савецкага раёна, універсам «Радзівілаўскі» і кафэ «Маэстра» ў ГЦ «Сталіца», студэнцкія інтэрнаты № 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14 студэнцкага жылога комплексу па праспекце Дзяржынскага, шматпавярховыя цагляныя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі па праспекце Незалежнасці (у складзе аўтарскага калектыва), рэканструкцыя парку Дружбы народаў, маладзёжная эстрада, аддзел ЗАГС Маскоўскага раёна, шматкватэрны жылы дом з памяшканнямі грамадскага прызначэння па праспекце Дзяржынскага, адміністрацыйна-гаспадарчы блок з дэпазітарыем музея Вялікай Айчыннай вайны па вуліцы Ціміразева.
Літаратура
Спасылкі Гавриленко Ирина Михайловна // Сайт Беларускага саюза архітэктараў Архитектор «Минскпроекта» Татьяна Семенкова Ирина Гавриленко — о реализованных проектах, идеальных формах и новых объектах // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў