Луіджы Паніцоні (, ; 11 верасня 1729, Вічэнца — 11 жніўня 1820, РымGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 3 лістапада 1745 г. у Рыме. Пасля высвячэння на ксяндза выкладаў у езуіцкіх калегіумах у Ларэта (філасофія) і Прата (матэматыка)Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — C. 238.. Выдаў падручнік па геаметрыі.
У 1783 г. пераехаў на Беларусь. Прэфект бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума (1784—1785), сакратар беларускіх правінцыялаў Таварыства Ісуса Францішка Караў і Францішка Любавіцкага (1785—1789). Пераклаў з італьянскай мовы на лаціну і выдаў у Полацку працу Паскуале Дэ Матэі (1705—1779) Piissima praxis in honorem S. Ignatii Lojolae, Fundatoris Societatis Jesu: tum decem Dominicis tum novem diebus eius festum praecedentibus ipsoque die festo absolvenda (1790). Цягам ХІХ ст. гэтая кніга некалькі разоў перавыдавалася ў розных краінах ЕўропыБаўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 34.. У 1789 г. пераведзены ў Дынабург, дзе быў інструктарам ІІІ прабацыі (1789—1791, 1792—1793), прэфектам бібліятэкі (1791—1792) і духоўнікам (1793).
У снежні 1793 г. разам Антоніа Месераці і Бернардзіна Скардыяло быў накіраваны генеральным вікарыям Габрыэлем Лянкевічам у Парму, дзе пад патранатам герцага Фердынанда І (1751—1802) мелася распачацца праца па аднаўленні Таварыства Ісуса. Спачатку ўзначальваў навіцыят, а пасля смерці А. Масераці (1796) заняў пасаду віцэ-правінцыяла. З 1811 г. — правінцыял ІталііИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 272.. Адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы аднаўлення Таварыства Ісуса ва ўсім свеце. Менавіта яму 7 жніўня 1814 г. пад час урачыстай цырымоніі ў касцёле Іль-Джэзý Папа Пій VII уручыў булу Sollicitudo omnium ecclesiarum.
Літаратура Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — 204 с. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі