Валіснерыя спіральная (Valisneria spiralis) — падводная травяністая расліна сямейства жабнікавых.

Апісанне Сцябло кароткае са стужкападобным ярна-зялёным лісцем даўжынёй да 80 см і шырынёй 12 мм, сабраным у разетку. Кветкі аднаполыя, развіваюцца пад вадой. Перад апыленнем усплываюць на паверхню. Апыленая кветка апускаецца ў ваду, дзе выспявае плод.

Пашырэнне Пашырана ў прэсных вадаёмах трапічнага, субтрапічнага і ўмеранага паясоў. Трапляецца ў вусці Дуная, Дняпра, Волгі, у азёрах Каўказа, Сярэдняй Азіі, Далёкага Усходу на глыбіні да 1 м.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца як акварыумная расліна. Найбольш дэкаратыўная форма — з закручаным лісцем. Культывуюць пры ўмераным асвятленні.

Літаратура Мартыненка В. П. Валіснерыя спіральная //

Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы