Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены вёскі Пажыхар і ЧкалаваРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў.

Геаграфія Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе: на поўначы — са Жлобінскім раёнам на паўночным захадзе — са Светлагорскам на захадзе — з Сасноваборскім сельсаветам на поўдні — з Асташкавіцкім сельсаветам на ўсходзе — з Рэчыцкім раёнам

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: · · , працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Горвальскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе