Князь Януш Канстанцінавіч Вішнявецкі (чэрвень 1599 — 9 лістапада 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, стараста крамянецкі (з 1629 года), канюшы вялікі каронны (1633—1636).

Біяграфія Прадстаўнік літоўскага княскага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут». Старэйшы сын ваяводы белзскага і рускага, князя Канстанціна Канстанцінавіча Вішнявецкага (1564—1641), ад першага шлюбу з (да 1574—1600/1602). Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедыміна ў XIII калене.

Атрымаў добрую адукацыю за мяжой, дзе доўгі час правёў у Італіі. Падчас замежнага падарожжа удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Некаторы час служыў у арміі герцага Савойскага Карла Эмануіла I. Падчас свайго другога падарожжа на Захад уступіў у іспанскую армію Амброзіа Спінолы, пад камандаваннем якога прымаў удзел у аблозе іспанцамі галандскай крэпасці Брэда (1624—1635).

Пасля вяртання ў Польшчу князь Януш Вішнявецкі праявіў цікавасць да ваеннай справы і неаднаразова прымаў удзел у баях з крымскімі татарамі. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй, Швецыяй і Рускай дзяржавай. У 1633 у падчас ваенных дзеянняў супраць турэцкай арміі Абаза-пашы Януш Вішнявецкі за свой кошт падрыхтаваў дзве пешыя і адну конную харугвы. Утрымліваў пры сваім двары надворнае войска, на ўтрыманне якога плаціў 120 тысяч злотых з уласнай казны. Частку сваіх даходаў накіроўваў на падтрыманне міру і спакою.

Неаднаразова абіраўся паслом ад Луцкай зямлі на соймы, належаў да прыдворнай партыі прыхільнікаў вялікага канцлера кароннага Томаша Замойскага. У 1631 годзе пасля смерці князя Юрыя Збаражскага, апошняга мужчынскага прадстаўніка роду Збаражскіх, Януш Вішнявецкі разам з сястрой Евай атрымаў у спадчыну значную частку іх уладанняў на Валыні з цэнтрам у Збаражы. Буйное багацце дазволіла яму весці шчодрае жыццё, але неўзабаве ён апынуўся ў вялікіх даўгах. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў роду Вішнявецкіх Януш быў чалавекам мірным і спакойным. Высока цаніў культуру і быў шчодрым мецэнатам. Ягоным пратэжэ быў польскі паэт Самуэль Твардоўскі, які па завяшчанні князя Януша Вішнявецкага атрымаў сяло Зарубінцы.

Януш Вішнявецкі нават прэтэндаваў на польскую карону. У 1634 годзе ўдзельнічаў у сойме, дзе выступаў супраць ератыкоў і праваслаўных.

Князь Януш Вішнявецкі не меў моцнага здароўя, хоць дакладна не вядома, якімі канкрэтна хваробамі ён пакутаваў. 9 лістапада 1636 года 37-гадовы князь памёр, пакінуўшы пасля сябе шмат даўгоў. Пасля яго смерці паэт Самуіл Твардоўскі напісаў пра яго панегірык «Książę Wiśniowiecki Janusz».

Сям’я 19 верасня 1627 года ў Вільні ажаніўся з (каля 1610—1646), дачкой ваяводы віленскага Януша Скуміна-Тышкевіча (каля 1572—1642) і Барбары Нарушэвіч. Дзеці:

Дымітр Ежы Вішнявецкі (1631—1682), кашталян кракаўскі і гетман вялікі каронны Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі (1633—1686), ваявода падляшскі, брацлаўскі і белзскі.

Спасылкі Генеалогія князёў Збаражскіх-Вішнявецкіх Князі Вішнявецкія Генеалогія Вішнявецкіх

Януш Катэгорыя:Канюшыя вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты крамянецкія