Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак (Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 278-79 — пасля 1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Брат архітэктара Канстанціна і ваеннага інжынера Мікалая Прусакоў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1859 годзе. У 1868-72 гадах вучыўся ў ПРУССАК Дмитрий Константинович . Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1881 годзе скончыў курс у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы. Выпушчаны са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класа. У сакавіку 1882 года паступіў на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў.
Спачатку працаваў тэхнікам па чарцёжнай частцы, потым, з 1884 года прызначаны памочнікам вытворцы спраў таго ж Камітэту і ў 1890 годзе пераведзены на службу ў Кантроль Міністэрства Імператарскага Двара — рэвізорам-тэхнікам.
За час службы ў Камітэце быў у дзвюх камандзіроўках: у 1885 годзе — у г. Старой Ладазе для вышукання спосабаў да захавання старажытнай крэпасці «Рурыкава гарадзішча» і ў 1889 годзе — у Віцебскай губерні па справе аб ўладкаванні ў ёй сельскіх лячэбных устаноў.
З 1887 года складаўся членам ПРУССАК Дмитрий Константинович .
Творчасць
Вынікам камандзіроўкі ў Віцебскую губерню стаў падрабязна распрацаваны ім тып сельскай лячэбніцы і праект вялікага дома для душэўна-хворых.
Д. Прусак прымаў удзел у многіх пабудовах, галоўным чынам у ПецярбургуБудынкі Д. Прусака ў Пецярбургу. У тым ліку, саўмесна з грамадзянскім інжынерам , кіраваў пабудовай на 2000 чалавек у . Яму ж належыць праект, а часткова і пабудова дома Панаева на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу.
Асобныя творы
ў Санкт-Пецярбурга Даходны дом і на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу (1886—1887). Аднак, і план, і фасад гэтага дома былі значна зменены пасля таго, як Д. Прусак адмовіўся ад удзелу ў гэтай пабудове. У 1895 годзе тут адбылося дэбютнае выступленне Ф. І. Шаляпіна ў Санкт-Пецярбургу. Дом быў знішчаны пажарам у 1917 годзе, разабраны, і на гэтым месцы ў 1958 годзе пабудаваны будынак сярэдняй школы № 225. Комплекс будынкаў для ў Санкт-Пецярбургу, у тым ліку дамовая царква, навучальныя класы для курсаў, новы будынак Сховішча імя Аляксандра III, амбулаторыя з аптэкай і бальніца з трох павільёнаў. Пазней для той самай абшчыны па праекце Д. Прусака была пабудавана таксама загарадная дача-санаторый для дзяцей, якія лячыліся ў бальніцы абшчыныОБЩИНА СВЯТОЙ ЕВГЕНИИ . У 1897 годзе па праекце Д. ПрусакаПруссак Дмитрий Константинович і У. А. Ліпскага, у маёнтку І. М. Аленчыкава ў была пабудавана мураваная царква ў імя Раства Іаана Прадцечы, а ў 1902 годзе да яе прыбудавалі званіцу. У гады вайны царква была зруйнавана. Паводле іншых звестак, аўтарам быў У. ПрусакПруссак Владимир Федорович .
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены Пецярбургскага таварыства архітэктараў