Лабко́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бель 1.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кашанскага і Бельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска ЛабковічыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. У 1977 годзе ў склад горада Крычаў уключана вёска ВараневаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 19 ліпеня 2023 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бель 1Решение Кричевского районного Совета депутатов от 19 июля 2023 г. № 85-6 О переносе административного центра Лобковичского сельского Совета депутатов Кричевского района. 12 верасня 2024 года сельсавет перайменаваны ў БельскіРешение Могилевского областного Совета депутатов от 12 сентября 2024 г. № 7-12 О переименовании Лобковичского сельсовета Кричевского района Могилевской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1926 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,5 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1869 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1365 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2024 годзе