У пачатку нашай эры Егіпет стаў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянства, аднак сёння гэта пераважна мусульманская краіна. Улады Егіпта даюць дазвол на вызнанне толькі трох рэлігій: ісламу, хрысціянства і іўдаізму; практыка іншых рэлікій і культаў пераследуецца законам
Іслам thumb|200px|справа|Старажытная мячэць у Каіры Егіпет з'яўляецца пераважна мусульманска-суніцкай краінай з ісламам у якасці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігій з'яўляецца спрэчнай тэмай у Егіпце. Каля 90 % насельніцтва вызначаюць іслам«Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.«Mapping The Global Muslim Population» (PDF).. Значная колькасць егіпецкіх мусульман таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаўHoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995., а таксама маецца шыіцкая меншасць.
Іслам з'яўвіўся ў Егіпце ў VII стагоддзі, а Егіпет ператварыўся ў цэнтр палітыкі і культуры ў мусульманскім свеце. У часы панавання Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права«Egypt» . Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs..І сёння іслам адыгрывае важную ролю ў жыцці большасці егіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфект на рэгуляванне тэмпаў усяго, ад бізнесу да сродкаў масавай інфармацыі і забаў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйную назву «горад 1000 мінарэтаў»Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.. Маюцца ў Каіры і хрысціянскія цэрквы.
Хрысціянства thumb|200px|справа|Мільёны егіпцян прытрымліваюцца хрысціянскай веры, як члены копцкай праваслаўнай царквы Александрыі. У Егіпце існуе значная хрысціянская меншасць, якае складае ад 5 % да 10 % насельніцтва«Egypt from „The World Factbook“» . American Central Intelligence Agency (CIA).«Egypt from „Foreign and Commonwealth Office“». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.. Больш за 90 % егіпецкіх хрысціян належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі«Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.. Іншыя егіпецкія хрысціяне з'яўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, евангеліцкай царквы Егіпта і шэрагу пратэстанцкіх дэнамінацый. Хрысціянскія абшчыны размешчаны ў асноўным у гарадскіх раёнах Каіра і Александрыі.
Копцкія хрысціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці на будаўніцтва або рамонт царквы«Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam — Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.. Камісія ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе паставіла Егіпет у кантрольны спіс маніторынгу рэлігійнай свабоды, што патрабуе ўважлівага назірання за характарам і ступенню парушэнняў супраць свабоды веравызнання, якія папушчае ўрад«USCIRF Watch List — USCIRF». Uscirf.gov..
Копцкія хрысціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іх рэлігіі. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сцвярджаюць, што колькасць хрысціян на пасадах ва ўрадзе не прапарцыйна колькасці храсціянскіх вернікаў. Яны таксама з'яўляюцца ахвярамі дыскрымінацыйных рэлігійных законаў, антыхрысціянскіх суддзяў. Гэтак напрыклад егіпецкі суд можа даць адмову егіпцянам, што вызнаюць іслам, на зварот у хрысціянства.
Паводле словаў Магда Халіль, з пачатку прэзідэнцтва Хосні Мубарака з 1981 года копты падвяргаліся больш за 1500 нападам і страцілі мільёны долараў уласнасціMagdi Khalil (26 February 2010). «How the Mubarak Regime Enables the Persecution of Egypt's Copts :: Middle East Forum». Meforum.org.. Пасля выгнання Мубарака, гвалт працягваецца. Часопіс The Weekly Standard адзначыў шэсць выпадкаў антыхрысціянскіх гвалтаў з боку экстрэмісцкіх груп салафітаў, некаторыя з якіх засталіся без пакарання«Egypt's Other Extremists» . The Weekly Standard..