Анатоль Піліпавіч Жло́ба ( — ) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся 21 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Папоўка Быхаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі).
З 1943 па 1948 гады ў Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення ў Днепрапятроўскай вобласці. У 1957—1958 гадах праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры 20-й хірургічнай клінікі ў Ленінградзе. Працаваў у Томску загадчыкам хірургічнага аддзялення. У 1968—1995 гадах у Віцебскім медыцынскім інстытуце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1985 гадах — прарэктар Віцебскага медыцынскага інстытута.
Памёр 19 жніўня 1995 года.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па абдамінальнай хірургіі, інструментальных метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці і інш. Вынайшаў хірургічную іголку для пункцый брушной поласці.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені, Ордэн Славы 3 ступені, медалі, значок «Выдатніку аховы здароўя».
Літаратура
Жлоба Анатолий Филиппович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 271. Анатолий Филиппович Жлоба (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. — 1994. — № 1. — С. 69.
Спасылкі Жлоба Анатоль Філіповіч // Сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Край мой Магілёўшчына // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Жлоба, Анатолий Филиппович (доктор медицинских наук; 1923—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны