Анатоль Барысавіч Жу́каў (,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне лясной гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.

Біяграфія Нарадзіўся ў Харкаве. З сярэбраным медалём скончыў Харкаўскую другую мужчынскую казённую гімназію і ў 1919 годзе паступіў на лясны факультэт Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, які скончыў у 1923 годзе. Адначасова з вучобай у 1920—1921 гадах працаваў статыстам ва Упраўленні паўднёвых чыгунак і ў 1922—1923 гг. таксатарам у Харкаўскім губернскім упраўленні лясаміА. А. Онучин, Е. Н. Савин, М. Д. Евдокименко, А. И. Лобанов ПАМЯТИ АКАДЕМИКА АНАТОЛИЯ БОРИСОВИЧА ЖУКОВА (к 115-летию со дня рождения) // Сибирский лесной журнал. У 1923 годзе, пасля атрымання дыплома быў накіраваны ў Сумскую вобласць памочнікам ляснічага ў Трасцянецкім доследным лясніцтвеПетренко Е. «МАРШАЛ» ЛЕСА . У 1928 годзе прызначаны загадчыкам лесатэхнічным аддзелам Цэнтральнай лясной доследнай станцыі Украіны. У 1930—1937 гадах — загадчыка аддзела лесаводства Украінскага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі і агралесамеліярацыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце.

У 1938 годзе А. Б. Жукаў прызначаны намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1954—1956 гг. — намеснік дырэктара, дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1948 годзе на вучоным савеце Інстытута лесу АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Дубравы Украины и способы их восстановления». У 1956 годзе па запрашэнню акадэміка У. М. Сукачова А. Б. Жукаў перайшоў працаваць у Інстытут лесу, дзе ўзначаліў аддзел лесаводства. У 1959 годзе пад яго кіраўніцтвам Інстытут лесу АН СССР быў пераведзены ў Краснаярск і на яго аснове створаны Інстытут лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АН СССР (сучасны Інстытут лесу імя У. М. Сукачова Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук).

У 1966 годзе А. Б. Жукаў абраны сапраўдным членам АН СССР.

Памёр А. Б. Жукаў 21 верасня 1979 года. Пахаваны ў Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць Вучонаму належаць працы па пытаннях біяцэналогіі дубовых лясоў, стварэння лесапалос, вырошчвання лясоў прамысловага значэння і інш. Ён займаўся вывучэннем лясоў Сібіры, у тым ліку лясоў басейна возера Байкал.

У 1972 годзе па ініцыятыве А. Б Жукава быў створаны Навуковы савет па праблемах лесу АН СССР. У 1954 і 1960 гадах ён узначальваў дэлегацыі СССР на сусветных лясных кангрэсах у Індыі і ЗША. У 1967—1979 гадах галоўны рэдактар часопіса «Лесоведение» і член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Лесное хозяйство». А. Б. Жукаў таксама ўваходзіў у склад навуковых саветаў Міністэрства лясной гаспадаркі СССР, Дзяржаўнага камітэта лясной гаспадаркі СССР, быў старшынёй Аб’яднанага вучонага савета па біялагічным навукам Сібірскага аддзялення АН СССР, членам прэзідыума Сібірскага аддзялення.

Двойчы (1970 і 1974 гг.) абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Быў дэпутатам мясцовых Саветаў.

Узнагароды 2 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.

Зноскі

Літаратура

Академик А. Б. Жуков и советское лесоводство (к 80-летию со дня рождения) // Лесоведение. — 1981. — № 6. Побединский А. В. Выдающийся учёный и организатор лесной науки // Лесн. хоз-во. — 1991. — № 7.

Спасылкі

Календарь памятных дат СО РАН — Жуков Анатолий Борисович А. А. Онучин, Е. Н. Савин, М. Д. Евдокименко, А. И. Лобанов ПАМЯТИ АКАДЕМИКА АНАТОЛИЯ БОРИСОВИЧА ЖУКОВА (к 115-летию со дня рождения) // Сибирский лесной журнал ЖУКОВ Анатолий Борисович (1901—1979) // Комитет лесного хозяйства Московской области Петренко Е. «МАРШАЛ» ЛЕСА // Выданне Сібірскага аддзялення РАН «Наука в Сибири»

Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскве Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Харкава