Пружа́нскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Пружаны.

Гісторыя Былы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. З лютага 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

12 снежня 1920 года гміны Белавежа, Масева і Сухопаль перададзены ў склад навастворанага Белавежскага паветаDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 43.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Пружанскі павет года ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці. года скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Пружанскі і іншыя раёны.

Складаўся з 17 вясковых гмін (8 у 1939) і 3 мястэчкаў. Агульная плошча павета — 2644 км², насельніцтва — 108 600 чалавекПаводле даных перапісу 1931 года., шчыльнасць — 41 чал. на км².

Адміністрацыйны падзел

Гміны гміна Байкі (да 1926)Ліквідавана 22 студзеня 1926. () гміна Бяроза-Картузская (да 1932)1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Сяхновічы, Малеч і Сялец. () гміна Дабучын (да 1926) гміна Гарадзечна12 красавіка 1928 далучана частка ліквідаванай гміны Дворцы Брэсцкага павета. (). гміна Котра (да 1932)1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Руднікі, Сухопаль і Шарашова. () гміна Лінава (да 1932)1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Малеч, Пружаны і Шарашова. () гміна Малеч гміна Мацвеевічы (да 1926)22 студзеня 1926 пераназвана ў гміну Міжлессе (). гміна Мацясы (да 1925)1 студзеня 1926 увайшла ў склад Кобрынскага павета. () гміна Міжлессе (1926—1932)22 студзеня 1926 гміна Мацвеевічы пераназвана ў Міжлессе. (); 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гміны Сяхновічы. () гміна Мікіцічы (да 1926) гміна Носкі (да 1926) гміна Пружаны (c 1926)Створана 22 студзеня 1926. () гміна Равяцічы (да 1932)1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Сяхновічы і Малеч. () гміна Руднікі (цэнтр: Харава, Руднікі) гміна СігневічыСтворана 1 красавіка 1932 з тэрыторый ліквідаванай гміны Міжлессе(). гміна Сялец гміна Сухопаль (c 1926)Далучана 26 ліпеня 1926 з Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. () гміна Чарнякава (да 1926) гміна Шані (да 1926)Ліквідавана 22 студзеня 1926. (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46 ) гміна Шарашова12 красавіка 1928 далучана частка тэрыторыі ліквідаванай гміны Дворцы Брэсцкага павета. (Dz. U. z 1928 r. Nr 45, poz. 427 )

Гарады Пружаны (пазней пазбаўлены статусу горада) Бяроза Картузская (пазней пазбаўлены статусу горада) Шарашова (да 1934)Статус горада сняць 1 красавіка 1934 (Dz. U. z 1934 r. Nr 26, poz. 202 )

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паветы Палескага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе