Ыйджанбу́ () — горад у правінцыі Кёнгі, Паўднёвая Карэя.

Горад размешчаны на поўнач ад Сеула недалёка ад мяжы з Паўночнай Карэяй, з прычыны чаго тут маецца амерыканская ваенная прысутнасць: у Ыйджанбу размешчана штаб-кватэра другой пяхотнай дывізіі войска ЗША (асабовы склад дывізіі раскватараваны галоўным чынам у суседнім горадзе Тондучхон). У серыяле «МЭШ» Ыйджанбу (тады яшчэ невялікае мястэчка) з'яўляецца месцам дыслакацыі шпіталя 4077.

Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі