Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з кастрычніка 1990 — Інстытут гісторыка-палітычных даследаванняў) — навукова-даследчая ўстанова ў структуры былой Кампартыі Беларусі ў 1929—1991 гадах.

Гісторыя Папярэднікам інстытута была камісія (Гістпарт пры ЦБ КП(б)Б), створаная ў 1921 годзе для збору, вывучэння і выдання дакументаў і матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху на Беларусі. У 1929 годзе пераўтворана ў Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Меў аспірантуру. У 1937—1938 многія навуковыя супрацоўнікі рэпрэсіраваны, інстытут ліквідаваны. У 1945 годзе адноўлены.

У 1991 годзе інстытут перададзены ў падпарадкаванне Галоўархіва Рэспублікі Беларусь і пераўтвораны ў Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі. Партыйны архіў інстытута стаў часткай Нацыянальнага архіва Рэспубпікі Беларусь.

Структура У пасляваенныя гады ў структуру інстытута ўваходзілі сектары: гісторыі партыі; партыйнага будаўніцтва; перакладаў; падрыхтоўкі і выдання прац па гісторыі барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў; партыйны архіў, навуковая бібліятэка, Дом-музей I з’езда РСДРП.

Пасля перабудовы ў 1990 меў аддзелы: гісторыі Кампартыі Беларусі і палітычных партый сацыялістычнай арыентацыі; тэорыі грамадскага развіцця і сучаснай палітыкі партыі; рэдакцыйна-выдавецкі.

Спецыялізаваны савет інстытута прымаў да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па гістарычных навуках. Пры інстытуце працаваў Беларускі рэспубліканскі савет па каардынацыі распрацоўкі гісторыі КПСС і КПБ.

Кірункі працы Асноўныя кірункі работы: гісторыя рэвалюцыйнага руху на Беларусі, роля ў ім бальшавіцкіх арганізацый, інш. партый, утварэнне КПБ і БССР, арганізатарская і ідэалагічная дзейнасць КПБ на розных этапах, грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя на тэрыторыю рэспублікі, нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі, удзел беларускага народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Другой сусветнай вайны.

Кіраўнікі У розны час інстытут узначальвалі: А. А. Сянкевіч; В. А. Сербента; П. В. Саевіч; І. А. Раманчук (в.а.); М. А. Ляўкоў; С. У. Поссе (да 9 жніўня 1937 года)З успамінаў дацэнта гістарычнага факультэта БДУ Р. А. Нікольскай пра свайго мужа — прафесара універсітэта, акадэміка АН БССР М. М. Нікольскага; Я. Р. Пузыроў (в.а.); І. С. Чымбург; Ф. А. Новікава (з 1950 года)Сага о Соловье; М. М. Мяшкоў; Н. В. Каменская; М. Ф. Капіч (1969—1975); І. М. Ігнаценка; Р. П. Платонаў.

Літаратура

Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны камітэт КПБ