Міхаіл Апанасавіч Дзмі́трыеў ( — ) — педагог, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994), заслужаны настаўнік БССР (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Барсукі Кармянскай воласці Рагачоўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны аграгарадок у Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам у Кармянскім раёне. У 1937 годзе паступіў у Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, пасля другога курса якога паступіў у Рагачоўскі настаўніцкі інстытут і скончыў яго ў 1941 годзе. Адначасова з 1940 года працаваў настаўнікам у вёсцы Ліцвінавічы Кармянскага раёна. З 1 ліпеня 1941 залічаны ў Кармянскі знішчальны батальён. У сакавіку 1943 г. залічаны ў склад 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. У 1943 годзе быў абраны членам, пазней сакратаром Журавіцкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З восені 1943 г. М. А. Дзмітрыеў у складзе 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Пасля вызвалення раёна ад захопнікаў быў накіраваны працаваць настаўнікам у вёску Старыя Журавічы, займаў пасаду дырэктара Журавіцкай сярэдняй школы. У 1946 годзе ўступіў у ВКП(б) Беларусі, працаваў інспектарам аддзела адукацыі выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. З 1949 года — загадчык аддзелам народнай адукацыі Кармянскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, пазней — дырэктар школы № 2 у Карме. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1961 года на пасадзе дырэктара Кармянскага школы-інтэрната. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1974 г. рэктар Мазырскага педагагічнага інстытута. У 1985—1999 гг. выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце.
Жыў у Гомелі. Памёр 10 кастрычніка 2001 г. Пахаваны на могілках «Асавец».
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэрэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання.
Сярод апублікаванага: Тэксты лекцый па дыдактыцы, 1981; Тэорыя адукацыі і навучання, 1989; Кнігі ўспамінаў «У тихой Серебрянки» (1975), «Во имя жизни» (1981).
З’яўляўся сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1995), Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі (1995).
Узнагароды Медаль «Серп і Молат» 2 ордэны Леніна Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Славы III ступені Медаль «За адвагу» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені Памятны знак «Партызан Беларусі» Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1964, 1968, 1981)
Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў (1990).
Памяць Мемарыяльная дошка на будынку корпуса № 1 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Савецкая, дом 108).
Літаратура — С. 125.
Спасылкі Дмитриев Михаил Афанасьевич // Знаменитые люди Гомельщины Дзмітрыеў, Міхаіл Апанасавіч (доктар педагагічных навук ; Герой Сацыялістычнай Працы ; 1921—2001) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі З вопыту педагагічнай працы // Аддзел адукацыі, спорту і турызму Кармянскага райвыканкама
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны» Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна