Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе.
Удзельнікі 145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзеzviazda.by.
Расклад 21 студзеня: афіцыйная трэніроўка. 22 студзеня: афіцыйная трэніроўка. 23 студзеня: 11:00. Жанчыны. Кароткая праграма; 18:00. Цырымонія адкрыцця; 18:45. Пары. Кароткая праграма. 24 студзеня: 12:00. Мужчыны. Кароткая праграма; 19:00. Пары. Адвольная праграма. 25 студзеня: 11:30. Танцы на лёдзе. Рытмічны танец; 18:00. Жанчыны. Адвольная праграма. 26 студзеня: 11:15. Мужчыны. Адвольная праграма; 16:25. Танцы на лёдзе. Адвольны танец. 27 студзеня: 15:00. Гала-канцэрт.
Пераможцы і прызёры Мужчыны Хаўер Фернандэс Аляксандр Самарын Матэа Рыца Жанчыны Соф'я Самадурава Аліна Загітава Вівека Ліндфарс Спартыўныя пары Ванэса Джэймс / Морган Сіпрэ Яўгенія Тарасава / Уладзімір Марозаў Аляксандра Байкова / Дзмітрый Казлоўскі Танцы на лёдзе Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізерон Аляксандра Сцяпанава / Іван Букін Шарлен Гіньяр / Марка Фабры
Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар'еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на кантынентальным турніры сем разоў запарzviazda.by.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інфаграфіка БелТА
Катэгорыя:Студзень 2019 года Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2019 годзе Катэгорыя:Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску Катэгорыя:Фігурнае катанне Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Беларусі Катэгорыя:2019 год у Мінску