Дуні́т — інтрузійная ультраасноўная горная парода. Назва паходзіць ад галы Дун () у Новай Зеландыі.

Амаль цалкам (больш чым на 85 %) складаецца з алівіну. Мае ў складзе невялікую колькасць акцэсарнага хромшпінеліду. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльнасць — 3280 кг/м³. Звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сякучыя трубкі, сілы. З дунітам звычайна звязаныя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў.

Выкарыстанне Дуніт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытворчасці.

Літаратура — С. 261.

Спасылкі Дунит. Перидотит. Пироксенит // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна Дунит // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. Дунит. Перидотит. Пироксенит // Экологический центр "Экосистема"™ Дунит // Большая Энциклопедия Нефти и Газа

Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды