Бернардзі́нская ву́ліца — урбанонім у гарадах і мястэчках колішніх Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, утвораны ад назвы каталіцкага манаскага ордэна бернардзінцаў. Звычайна сведчыць пра размяшчэнне на вуліцы будынкаў бернардзінскага кляштара.
Беларусь Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Камсамольскай у Мсціславе. Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Парыжскай Камуны ў Гродне. Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Гейсіка ў Нясвіжы. Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Савецкай у Пінску. Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Васі Крайняга ў Слоніме. Малая Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Герцэна ў Мінску. Вялікая Бернардзінская вуліца — гістарычная назва вуліцы Кірыла і Мяфодзія ў Мінску.
Літва Бернардзінская вуліца — вуліца ў Вільні.