Фелікс Антуан Чысекеды Чыломба (, ) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Саюзу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў краінеCongo Opposition Leaders Mull Unity Candidate for Delayed Vote. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 года.
Біяграфія
Раннія гады Нарадзіўся ў Кіншасе 13 чэрвеня 1963 года. У Фелікса было камфортнае жыццё ў сталіцы. Калі яго бацька стварыў апазіцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фелікс далучыўся да бацькі-дысідэнту.
У 1985 годзе Мабуту даў яму, яго маці і братам дазвол пакінуць іх малую радзіму, вёску ў рэгіёне Касаі. Ён з’ехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцця і стаў актывістам СДСПRDC : Félix Tshisekedi, au nom du père.
Палітычная дзейнасць У канцы 2008 года быў прызначаны Нацыянальным сакратаром СДСП па знешніх сувязях.
У лістападзе 2011 года атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі ад горада Мбужы-Маі. Тым не менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія з’яўляюцца вынікам фальсіфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсентэізм».
У маі 2013 года адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае членства для тых, хто з’яўляецца членам палітычнай арганізацыі).
У кастрычніку 2016 года стаў намеснікам генеральнага сакратара СДСП.
31 сакавіка 2018 года быў абраны кіраўніком СДСП пасля смерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эцьена Чысекеды 1 лютага 2017 года. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад СДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на снежань 2018 года. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57 % галасоў.
Канстытуцыйны суд ДРК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, і 4 студзеня 2019 года Чысекеды афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнтаЧисекеди официально вступил в должность президента ДРК.
6 лютага 2021 года ўступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 5 лютага 2022 года гэтая пасада перададзена Макі Сал.
Пераабраны прэзідэнтам краіны на выбарах 2023 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты Дэмакратычнай Рэспублікі Конга