Іван Пятровіч Сазановіч ( — ) — гісторык літаратуры, дэпутат II—III Дзяржаўнай Думы ад Магілёўскай губерні (фракцыя правых).
Біяграфія
Скончыў Магілёўскую гімназію. У 1880 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (гісторыка-філалагічны факультэт). Быў 3 гады за мяжой у навуковай камандзіроўцы. З 1886 годзе узначаліў кафедру гісторыі заходне-еўрапейскіх літаратур, з 1887 — прафесар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. Акадэміяй навук ганараваны прэміі С. С. Уварава за працу «Пра заходні ўплыў на славянскую, рускую народную паэзію». Член Рускага сходу ў Варшаве. Член фракцыі правых II і III Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні, сакратар Дзяржаўнай думы.
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 3-й ст. (1890); Ордэн Святой Ганны 3-й ст. (1895); Ордэн Святога Станіслава 2-й ст. (1901); Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ст. (1913). Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» (1896); Медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дому Раманавых» (1913).
Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Рускага сходу Катэгорыя:Члены Рускага ўкраіннага таварыства Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Постаці Магілёўскай губерні Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання