Аляксей Фядосавіч Івано́ў ( — ) — вучоны ў галіне дэндралогіі, доктар біялагічных навук (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570..
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. У 1946—1948 гг. працаваў дырэктарам Ваўкавыскага лясгаса, 3 1948 г. у Акадэміі навук БССР. У 1969—1975 гг. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР, загадчык аддзела дрэвавых раслін.
Навуковая дзейнасць А. Ф. Іванову належаць навуковыя працы па біялогіі і інтрадукцыі дрэвавых раслін на тэрыторыі Беларусі. Адзін са складальнікаў выдання «Інтрадукцыйныя дрэвы і кусты ў Беларускай ССР» (вып. 1—3, 1959—1961 гг.).
Сярод апублікаванага: Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. — 260, c. — ил. Рост древесных растений и кислотность почв, [Текст], Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники; [ред. акад. АН БССР Н. Д. Нестерович] — Минск: Наука и техника, 1970. — 216, с. — ил., табл. Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы, [Текст], Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. — 231, с.- ил., табл.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі медалі Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.
Літаратура — С. 151. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570.
Спасылкі Иванов Алексей Федосович // Сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Іваноў Аляксей Фядосавіч (1913—1976) // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі