Мааская школа (таксама мёзская або мазанская, ад фр. art mosan) — традыцыйнае пазначэнне рэгіянальнага ізводу , які склаўся ў XI—XIII стагоддзях у басейне ракі Маас, або Мёз.

Адметная рыса гэтай школы — прамое атрыманне ў спадчыну і развіццё традыцый мастацтва Каралінгаў, якое арыентавалася на антычныя і візантыйскія ўзоры. Нават у перыяд сталага сярэдневякоўя мясцовыя дойліды заставаліся пад уражаннем ад . Такая пераемнасць звязана з тым, што даліна Мааса была размешчана ў  франкскай дзяржавы; тут жа знаходзілася сталіца Карла Вялікага — горад Ахен са спадарожным засяроджваннем твораў мастацтва.

Асноўныя цэнтры мааскага мастацтва — гарады і манастыры Льежскага біскупства, а таксама Намюр, Маастрыхт, Ахен, збольшага Кёльн (дзе захоўваецца знакамітая рака трох вешчуноў). Цяпер гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бельгіі, Нідэрландаў і нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паміж якімі і размеркаваны асноўныя помнікі мааскай школы.

+ Льежская купель працы (, 1107-18 гг.) з Кёльна, каля 1180 г.

Катэгорыя:Раманскае мастацтва Катэгорыя:Культура Валоніі