Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт — орган выканаўчай улады Гродзенскай вобласці.

Будынак

Дзевяціпавярховы будынак прамавугольны ў плане будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна, размешчаны па плошчы Леніна, па адрасе вуліца Ажэшка, 3. Пабудаваны ў 1966 годзе па праекце архітэктара А. Міхеда, рэканструяваны ў 1979 годзе па праекце архітэктараў У. Еўдакімава, У. Праабражэнскага, М. Бярэзіна.

Кіраўніцтва Старшыня — Юрый Хаджымуратавіч Караеў. Першы намеснік — Юрый Мікалаевіч Валеваты. Намеснікі: Андрэй Вацлававіч Жук, Віталь Іосіфавіч Невера, Віктар Францавіч Пранюк. Кіраўнік справамі — Іван Іванавіч Курман.

Кіраўніцтва дзейнасцю Структурныя падраздзяленні: Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Упраўленне ўнутраных спраў Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне аховы здароўя Камітэт эканомікі Упраўленне адукацыі Гродзенскі абласны тэрыторыяльны фонд дзяржаўнай мёмасці Упраўленне спорту і турызму Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю Упраўленне гандлю і паслуг Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Землеўпарадкавальная служба Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае фінансавае ўпраўленне

Старшыні

верасень 1944—1948 — Пётр Іванавіч Ратайка 1948—1951 — Фёдар Аляксандравіч Ляхаў 18 кастрычніка 1951 — 6 кастрычніка 1961 — Іпаліт Сільвестравіч Канановіч жнівень 1961 — студзень 1963 — Мікалай Пятровіч Малочка студзень 1963 — снежань 1964 — Мікалай Пятровіч Малочка (старшыня сельскага аблвыканкама) студзень 1963 — снежань 1964 — Васіль Рыгоравіч Доркін (старшыня прамысловага аблвыканкама) снежань 1964 — лістапад 1972 — Мікалай Пятровіч Малочка лістапад 1972 — 24 студзеня 1978 — Рыгор Філатавіч Фамічоў 16 сакавіка 1978 — 31 кастрычніка 1983 — Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк 31 кастрычніка 1983 — 20 верасня 1993 — Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя 31 кастрычніка 1982 — 20 верасня 1993 — Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя 1993—1994 — Сямён Мікалаевіч Домаш 1994 — 4 лютага 2001 — Аляксандр Іосіфавіч Дубко 29 сакавіка 2001 — 25 студзеня 2010 — Уладзімір Ягоравіч Саўчанка 20 мая 2010 — 14 лістапада 2013 — Сямён Барысавіч Шапіра 14 лістапада 2013 — 22 жніўня 2020 — Уладзімір Васільевіч Краўцоў з 22 жніўня 2020 — 3 сакавіка 2025 — Уладзімір Сцяпанавіч Каранік з 31 сакавіка 2025 — Юрый Хаджымуратавіч Караеў

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Гродна Катэгорыя:Гродзенская вобласць Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі