Дэтройт () — рака ў Паўночнай Амерыцы, суднаходная на ўсім працягу, з’яўляецца важнай воднай артэрыяй рэгіёну. Даўжыня ракі — 51 км, Дэтройт выцякае з возера Сент-Клэр і ўпадае ў Эры, з’яўляючыся адной з рэк сістэмы Вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя населеныя пункты на рацэ — горад Дэтройт у ЗША і Уінсар у Канадзе, злучаныя праз раку мостам Амбасадор і тунэлем.
Катэгорыя:Рэкі Антарыа Катэгорыя:Рэкі Мічыгана Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Вялікія азёры Катэгорыя:Басейн ракі Святога Лаўрэнція