З насельніцтвам больш за 44 млн чал. Аргенціна — трэцяя пасля Бразіліі і Калумбіі дзяржава Паўднёвай Амерыкі. Насельніцтва Аргенціны было сфарміравана хвалямі міграцыі з Еўропы на іспанскім падмурку. Індзейскі субстрат тут меў меншае значэнне, чым для большасці краін Лацінскай Амерыкі. Для Аргенціны характэрная даволі слабая заселенасць тэрыторыі. Сталічная агламерацыя — Вялікі Буэнас-Айрэс — адносіцца да ліку найбуйнейшых гарадоў Амерыкі.
Дэмаграфія
Гістарычна для Аргенціны быў характэрны невысокі натуральны і значны міграцыйны прырост. Натуральны прырост Аргенціны і ў пачатку XXI стагоддзя застаецца стабільна невысокім — 0,91 % у 2017 годзе.https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html . Аднак вартым будзе зазначыць, што па меры змяншэння нараджальннасці ў краінах Лацінскай Амерыкі, аргенцінскі паказчык прыросту сёння практычна зраўняўся з сярэднім па рэгіёне. Аргенціна можа пахваліцца адным з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы паказчыкаў працягласці жыцця — 77 гадоў у 2017. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html
Краіна імігрантаў Сто гадоў таму Аргенціна была прыцягальнай для мігрантаў з Еўропы. Толькі ў перыяд з 1880 па 1950 гады ў Аргенціну прыехала больш за 5 мільёнаў імігрантаў. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. Міграцыйны прырост зменшыўся пасля другой сусветнай вайны, апошняй вялікаю хваляй еўрапейскіх мігрантаў сталі нацысцкія паслугачы, якіх краіна прыняла яўна і таемна. У канцы XX ст. Аргенціна «перапрафілявалася» на прыём мігрантаў з бяднейшых лацінаамерыканскіх дзяржаў, а ў пачатку XXI ст. Аргенціна ператварылася ў краіну эміграцыі, праўда, нязначнай — 0,1 % у 2017.https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html
Народы і мовы
Больш за 90 % насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігранаў з Іспаніі, Італіі. Аргенцінцы размаўляюць на іспанскай мове. Жывуць таксама украінцы, палякі, беларусы, немцы, яўрэі, італьянцы. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тысяч чалавек. Большасць індзейцаў жыве на поўначы: гэта кечуа і гуарані, а таксама араўканы каля мяжы з Балівіяй і Парагваем; тэхуэльча жывуць у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чалавек.
Рэлігійны склад Большасць вернікаў — католікі, ёсць пратэстанты, хоць прантэстантызм у Аргенціну пранікае павольней чым у іншыя краіны рэгіёну, нямала праваслаўных — нашчадкаў мігрантаў з Усходняй Еўропы.
Размяшчэнне і рассяленне Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў Пампе, Патагонія заселена зусім рэдка. Гарадское насельніцтва — 92 %, больш як трэцяя частка гараджан жыве ў Вялікім Буэнас-Айрэсе — сталічнай агламерацыі (15,8 млн чал у 2015.https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html .
+Найвялікія агламерацыі Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён 1 горад Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа 2 Кордава Кордава 1 513 Пампа 3 горад Пакапіа Санта-Фэ 1 295 Пампа 4 Мендоса Мендоса 1 009 Куё 5 горад Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа 6 Сан-Мігель-дэ-Тукуман Тукуман 833 Паўднёвы-Захад 7 Мар-дэль-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа 8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад 9 Санта-Фэ Санта-Фэ 524 Пампа 10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё 11 Рэсістэнсія Чака 400 Гран-Чака 12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія 13 Сант’яга-дэль-Эстэра Сант’яга-дэль-Эстэра 389 Гран-Чака 14 Карыентэс Карыентэс 332 Месапатамія 15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа