«Па́мяць» — шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. З 1985 па 2015 гады выдадзена 151 кніга.
Выдавалася паводле пастановы ўрада БССР «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на беларускай мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рускай мове). Непасрэдна ідэя выдання такіх кніг належала Пятру МашэравуКниги памяти погибших и участников Великой Отечественной войны і/або загадчыку аддзела культуры ЦК КПБ, пісьменніку Алесю ПетрашкевічуКрыніцы і каламуць : успамінальны аповед / Алесь Петрашкевіч. — Мінск: Медысонт, 2008. — 416 с., с. іл. . Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гарадскія і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі ў 1985 годзе («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»).
Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтральнае месца ў выданні прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вялікае месца адведзена дакументальным матэрыялам. Выданне багата праілюстравана.
Бібліяграфія Агульны спіс выдадзеных тамоў серыі «Памяць»
Статыстыка Колькасць кніг паводле гадоў і выдавецтваў.
Год Выдавецтва Агульная колькасць кніг БелСЭ БелЭн Выш. школа Ураджай Беларусь Універсітэцкае Маст. літ. Паліграфаф. Полымя Бел. навука БЕЛТА Перамога 1985 1 1 (1) 1987 1 1 (2) 1988 1 1 (3) 1989 1 1 (4) 1990 1 1 (5) 1991 1 1 (6) 1992 2 2 (8) 1993 2 2 (10) 1994 2 1 1 4 (14) 1995 3 1 1 1 1 7 (21) 1996 1 1 1 1 1 1 1 7 (28) 1997 1 1 1 1 1 1 1 5 12 (40) 1998 4 1 1 2 1 1 1 7 18 (58) 1999 3 1 2 1 2 1 1 5 16 (74) 2000 3 2 1 1 1 7 15 (89) 2001 2 1 1 1 1 5 11 (100) 2002 3 1 2 5 11 (111) 2003 3 3 1 2 6 15 (126) 2004 7 4 1 6 1 19 (145) 2005 1 1 2 (147) 2006 1 1 (148) 2007 1 1 (149) 2014 1 1 (150) 2015 1 1 (151) Агулам 46 8 10 13 3 7 10 2 3 48 1 151
Цікавыя факты У першых двух кнігах (Шумілінскі і Бярозаўскі раёны) асноўнай мовай з’яўляецца руская. У 2014 годзе ў другім выданні пра Бярозаўскі раён руская мова засталася асноўнай. Другая кніга, якая прысвечана Дубровенскаму раёну, была выдадзена ў 1996 годзе, а першая — у 1997 годзе. Кніга пра Крычаўскі раён — адзіная, якая была выдадзена не ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 27.05.1991 № 203 «Об издании в республике книг Памяти» Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі, кніжная серыя / Этнаўсё
Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Кніжныя серыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе