thumb|Герб вялікага канцлера Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установыPietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku / Krzysztof Pietkiewicz. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1995. — 256 s. — S. 16—18. — (Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Seria historia; № 185). — ISBN 83-232-0620-1. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскагаНацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 182 адв., «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілуНГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 143 адв.; спр. 27. — Арк. 94 адв., выдачы розных копійНГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 29. — Арк. 52 адв.. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаўНГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 182 адв..
Княскія канцлеры
Першапачаткова, да з'яўлення пасады вялікага канцлера, прыватнага канцлера меў кожны князь. У такой якасці згадваюцца:
Мікалай Малдрык (1429) — канцлер Вітаўта. Федка Казлоўскі (1445) — канцлер Свідрыгайлы.
Вялікія канцлеры літоўскія
Міхал Кезгайла (1444—1476) Алехна Судзімонтавіч (1478—1491) Мікалай Радзівіл «Стары» (1492—1510) Мікалай Радзівіл (1510—1522) Альбрэхт Гаштольд (1522—1539) Ян Юр’евіч Глябовіч (1546—1549) Мікалай Радзівіл «Чорны» (1550—1565) Мікалай Радзівіл «Руды» (1566—1579) Астафій Валовіч (1579—1587) Леў Сапега (1589—1623) Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1623—1656) Крыштаф Жыгімонт Пац (1658—1684) Марцыян Аляксандр Агінскі (1684—1690) Дамінік Мікалай Радзівіл (1690—1697) Караль Станіслаў Радзівіл (1698—1719) Міхал Сервацы Вішнявецкі (1720—1735) Ян Фрыдэрык Сапега (1735—1751) Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі (1752—1775) Аляксандр Міхал Сапега (1775—1793) Яўхім Храптовіч (1793—1795)
Літаратура Груша А. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. — Мінск, 2006. — 215 с. Груша А. Службовы склад і структура канцылярыі ВКЛ 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. // Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. — 2001. — Т. 1. — С. 11-45. Bardach J. O praktyce kancelarii litewskiej za Zygmunta I Starego // Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVII wieku. — Warszawa, 1970. Korczak L. Litewska Rada wielkoksiążęca w XV wieku. — Kraków, 1998. Rachuba A. Kancelarie pieczetarzy WKsL w latach 1569—1765 // Lietuvos Metrika. 1991—1996 metu tyrinejimai. — Vilnius, 1998. — S. 256—271.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага