«Альтаміра» () — іспанскі біяграфічны драматычны фільм 2016 года з Антоніа Бандэрасам у галоўнай ролі. Гэта першая праца рэжысёра Х’ю Хадсана пасля карціны «Я марыла аб Афрыцы» 2000 года.
Сюжэт Марселіна Санз дэ Саўтуола — іспанскі юрыст і археолаг-аматар — разам са сваёй дзевяцігадовай дачкой Марыяй ва ўласных уладаннях знайшоў пячору з наскальныя малюнкі эпохі каменнага веку. Саўтоле давялося сутыкнуцца з кпінамі з боку навуковай супольнасці і гневам царквы, якая не прызнае нічога, што разыходзіцца са святым пісьмом. Толькі пасля смерці імя Саўтолы было ачышчана, а пячора Альтаміра занесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У ролях
Антоніа Бандэрас — Марселіна Санз дэ Саўтуола Гальшыфте Фарахані — Канчыта Алегра Ален — Марыя Саўтола Ірэна Эскалар — дарослая Марыя Клемент Сібані — Эміль Картальяк Генры Гудмен — Дэ Лос Рыас П’ер Ніне — Пол Ратьер Руперт Эверэт — Мансіньёр Хавіві Хіль Валье — Арле Нікалас Фарэл — Віланова Луіс Салер — Мера Табата Сересо — Пасі Кэці Петэрсан — Караліна Мэрыам Д’ Або — Элена Кіке Гуаса — кароль Альфонса XII Трыстан Ульоа — Анры Брэйль
Саўндтрэк Музыку да фільма напісалі брытанскі рок-музыкант Марк Нопфлер і шатландская перкусіяністка і кампазітар Эвелін Глен.
Водгукі У фільма 57% станоўчых водгукаў на сайце Metacritic."Finding Altamira listing" "Finding Altamira listing" Metacritic, Accessed 21 Murch 2018. Джонатан Холанд з вядучага амерыканскага выдання The Hollywood Reporter назваў фільм "маляўнічым, але звычайным", дадаўшы, што "трохі вау-фактару вы адчуваеце, калі бачыце карціну "Альтаміра", у якой галоўную ролю выканаў Антоніа Бандэрас, а рэжысёрам выступіў Х'ю Хадсон, і ў якой апісваюцца падзеі, якія граюць важную ролю ў вялікай навуковай рэвалюцыі Дарвіна, але якая, у выніку, зводзіцца да прыгожай, але празаічнай драмы, дзе ўсё адбываецца менавіта так, як і чакалася".
Спасылкі Altamira the Internet Movie Database
Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы аб археолагах Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы Х’ю Хадсана